Парфір
Парфір — палеатыпныя эфузіўныя кіслыя горныя пароды, якія маюць парфіравую структуру (буйныя крышталі-ўкрапанікі ў тонказярністай асноўнай масе). Бывае шэрага, жоўтага, ружовага, бурага і іншых колераў. Галоўныя разнавіднасьці: ортафір — палеатыпны аналяг трахіту і кварцавы парфір — аналяг ліпарыту.
Парфірам называюць таксама гіпабісальныя і жыльныя горныя пароды, у якіх мінэралы-ўкрапанікі знаходзяцца ў дробнакрышталічнай гранітападобнай масе (граніт-парфір). Парфір з высокімі дэкаратыўнымі якасьцямі выкарыстоўваюцца як вырабы і абліцовачны камень.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2