Раніца (Бэрлін)
(Перанакіравана з «Раніца (1939)»)
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Раніца (3 сьнежня 1939 — 21 сакавіка 1945) — беларуская грамадзка-палітычная газэта, выходзіла у Бэрліне. Пабачыла сьвет 235 нумароў.
Раніца | |
Тэматыка | беларуская газэта ў Эўропе |
---|---|
Пэрыядычнасьць | 1-4 разы на месяц |
Краіна | Нямеччына |
Заснавальнік | Фабіян Акінчыц, Анатоль Шкутка |
Галоўны рэдактар | Фабіян Акінчыц, Мікола Шкялёнак, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Грынкевіч-малодшы, Станіслаў Станкевіч |
Дата заснаваньня | 1939 |
Дата закрыцьця | красавік 1945 |
Мова | Беларуская |
У розныя гады газэту рэдагавалі Фабіян Акінчыц, Мікола Шкялёнак, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Грынкевіч-малодшы, Станіслаў Станкевіч.
Газэта задумвалася як выданьне для беларусаў ваеннапалонных польскага войска ў Нямеччыне. Хутка стала агульнай для беларусаў Заходняй і Цэнтральнай Эўропы.
Акрамя абавязковых артыкулаў фашыстоўскай прапаганды друкавала вартыя літаратурныя і гістарычныя працы. Напрыклад, у ёй былі надрукаваныя першыя вершы Ларысы Геніюш.