Сівая легенда
«Сіва́я леге́нда» (іншая назва — «Раман Ракута») — гістарычная аповесьць беларускага пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча, упершыню апублікаваная ў часопісе «Полымя» ў 1961 годзе. Лічыцца клясыкай беларускае літаратуры. Экранізаваная, перакладзеная на расейскую мову, кампазытарам Дзьмітрыем Смольскім была напісаная опэра паводле матываў аповесьці[1].
Сівая легенда | |
Жанр: | аповесьць[d] |
---|---|
Аўтар: | Уладзімер Караткевіч |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 1961 |
Сюжэт
рэдагавацьКонрад Цхакен, камандзір атраду швайцарскіх наймітаў, што дзейнічае на беларускіх землях, атрымлівае загад тэрмінова прыбыць у замак свайго пана, літоўскага магната Аляхно Кізгайлы. Прыбыўшы, ён даведваецца, што ў акрузе пачалося сялянскае паўстаньне, узначаленае мясцовым шляхціцам Раманам Ракутовічам. Не разумеючы іррацыянальнага страху Кізгайлы перад Ракутовічам, Цхакен дазнаецца пра прычыны Раманавай нянавісьці — у свой час Кізгайла не адпусьціў на волю каханку Ракутовіча, простую сялянку.
Стварэньне
рэдагавацьУладзімер Караткевіч пачаў пісаць аповесьць у канцы студзеня 1960 году ў Воршы, апублікаваная яна была ў чацьвертым нумары часопіса «Полымя» ў траўні 1961 году[1].
Экранізацыя
рэдагавацьУ 1991 годзе аповесьць экранізавалі, сцэнар да фільму быў напісаны Сяргеем Булыгам ды Ўладзімерам Мацьвеевым. Вытворчасьць фільма — супольная СССР і Польшчы. У галоўных ролях — Івар Калныньш, Ала Мурына, Лембіт Ульфсак[2].
Опэра
рэдагавацьУ 1978 годзе паводле аповесьці кампазытар Дзьмітры Смольскі напісаў аднайменную опэру на беларускай мове. У сваю чаргу лібрэта напісаў сам Караткевіч. У 2012 годзе опэра ставілася на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету[3], пры пастаноўцы першапачатковыя партытуры былі трохі зьменены аўтарам[4].
Пераклады
рэдагавацьУ сакавіку 2023 году ўзбэцкая пісьменьніца Рысалат Хайдарава скончыла пераклад аповесьці «Сівая легенда» на ўзбэцкую мову. Яго мелі выдаць ва ўзбэцкім часопісе «Сусьветная літаратура» (узб. «Жахон адабіёці»). 17 сакавіка Хайдарава адзначыла: «Вельмі ўразілі ідэя, форма і стыль аповеду. Караткевіч на высокай ноце апісаў бязьмежную любоў і свабоду»[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б «Сівая легенда» на сайце «Лабараторыя Фантастыкі»
- ^ Седая легенда (1991). Информация о фильме
- ^ Опера «Седая легенда»
- ^ Премьера национальной оперы по либретто Владимира Короткевича «Седая легенда» намечена на сентябрь текущего года
- ^ Таша Шпакоўская. Кожны ўзбэцкі чытач павінен пазнаёміцца зь «Сівой легендай» Караткевіча // Газэта «Зьвязда», 18 сакавіка 2023 г. Праверана 19 сакавіка 2023 г.