Раман Грышчук

кіраўнік студыі «Мамахохотала», тэлевядоўца, актор

Рама́н Грышчу́к (па-ўкраінску: Роман Павлович Грищук; 27 жніўня 1989) — кіраўнік студыі «Мамахохотала», тэлевядоўца, актор. Уваходзіць да праекту часопісу «Forbes» пра 30 украінцаў, якія дасяглі посьпеху да таго, як ім споўнілася 30 рокаў[1]. Пачынаў творчы шлях у камандзе КВЗ, «Зборны КПІ». Народны дэпутат Украіны 9-га скліканьня[2][3].

Раман Грышчук
укр. Роман Павлович Грищук
Род дзейнасьці актор, вядоўца, прадусар, комік, тэлевядоўца, тэлепрадусар, палітык
Дата нараджэньня 27 жніўня 1989(1989-08-27) (35 гадоў)
Месца нараджэньня Кіеў, Украінская ССР, СССР
Грамадзянства Сьцяг Украіны Украіна
Месца вучобы Нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага»
Занятак актор, вядовец, прадусар, комік, тэлевядовец, тэлепрадусар, палітык, гулец КВЗ
Вядомы як «Мамахохотала»
Пасада Народны дэпутат Украіны
Сябра ў Вярхоўная Рада Ўкраіны IX скліканьня[d], Q12112196? і Q97200317?
Жонка Ганна Грэсь
Сьцяг Украіны Народны дэпутат Украіны
9-га скліканьня
Слуга народу 29 жніўня 2019

Профіль на сайце Вярхоўнае Рады Ўкраіны

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Раман Грышчук нарадзіўся ў Кіеве 27 жніўня 1989 року. Скончыў кіеўскую школу № 186 з мэдалём[4].

Скончыў Нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага» па спэцыяльнасьці біямэдычная інжэнэрыя[5].

У КПІ ўзначаліў каманду «Зборная КПІ» па КВЗ. Каманда дужа пасьпяхова выступала і карысталася папулярнасьцю публікі, гуляла ў Вышэйшай Украінскай Лізе КВЗ. Меў досьвед працы з студыяю «Квартал 95».

У 2013 годзе Раман разам зь іншымі ўдзельнікамі каманды арґанізавалі ўласны гумарыстычны праект — творчую студыю «Мамахохотала»[6]. Паводле Грышчука, назва азначае, што «добры жарт той, які ня сорамна распавесьці маме». Студыя выпускае рэґулярнае аднайменнай гумарыстычнае шоў на тэлеканале НЛО ТВ[7]. Зьняла поўнамэтражны фільм «Інфаґолік», некалькі сэрыялаў і актыўна гастралюе з канцэртамі па Ўкраіне[8], выступала на зачыненых мерапрыемствах у Казахстане[9].

Восеньню 2015 року ажаніўся з акторкай студыі «Мамахохотала» і блоґеркай Ганнай Грэсь[10][11].

У 2019 годзе балятуецца па 222-й аднамандатнай акрузе Кіева ад партыі «Слуга народу» на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны і, набраўшы 28 350 голасаў выбарцаў (40,32% ад пратаколаў, прызнаных дзейнымі)[12], стаўшы такім чынам народным депутатам Укратны 9-га скліканьня.

Чалец Камітэту Вярхоўнае Рады па пытаньнях адукацыі, навукі й інавацыяў. Сустаршыня ґрупы па міжпарлямэнцкіх сувязях з Турэцкаю Рэспублікаю, сустаршыня ґрупы па міжпарлямэнцкіх сувязях з Арґентынскаю Рэспублікаю.

  1. ^ https://web.archive.org/web/20190907092736/http://forbes.net.ua/ua/30under30/113600-grishchuk-roman
  2. ^ "Слуга народу" перемагає в 13 мажоритарних округах Києва - гендиректор "1+1" Укрінформ (21.07.2019)
  3. ^ Керівник студії "Мамахохотала" хоче працювати в комітеті освіти LB.ua (24 липня 2019)
  4. ^ Роман Грищук - MY.UA – Все новости Украины и Мира.. my.ua. Праверана 2019-03-27 г.
  5. ^ Roman Hryshchuk: Comedian gathers talented people to develop Ukrainian comedy, cinema. KyivPost (2017-12-01). Праверана 2019-03-27 г.
  6. ^ Роман Грищук — Студия Мамахохотала. mamahohotala.ua. Праверана 2018-06-18 г. Архіўная копія ад 2018-06-18 г.
  7. ^ Руководитель студии «Мамахохотала» Роман Грищук: «НЛО TV» не вмешивается в наш юмор. detector.media (2015-09-14). Праверана 2019-03-27 г.
  8. ^ Интервью с создателями юмористической студии "МАМАХОХОТАЛА". TheNorDar Magazine (2014-07-10). Праверана 2019-03-27 г.
  9. ^ 7 лет «Мамахохотала»: руководитель студии Роман Грищук вспомнил главные провалы
  10. ^ Аня Гресь и Роман Грищук поженилась в Таиланде: фото. liza.ua. Праверана 2018-06-14 г.
  11. ^ Жанна Бадоева в Таиланде поженила украинскую пару
  12. ^ Відомості про підрахунок голосів виборців в одномандатному виборчому окрузі №222 (м. Київ). cvk.gov.ua. Праверана 2019-07-29 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць