Разьвітаньне і прывітаньне паўстанца (карціна Артура Гротгера)

карціны Артура Гротгера

Разьвітаньне і прывітаньне паўстанца (па-польску: Pożegnanie i Powitanie powstańca) — дыптых польскага мастака Артура Гротгера, прысьвечаны Паўстаньню 1863—1864 гадоў, напісаны ў 1865—1866 гг. Карціны знаходзяцца ў калекцыі Нацыянальнага музэя ў Кракаве[1][2].

Разьвітаньне і прывітаньне паўстанца

Разьвітаньне з паўстанцам
Польская моваPożegnanie i Powitanie powstańca
Мастак Артур Гротгер
Год 1866
Тып алей на дошцы, карціны аднолькавых памераў
Памеры 52,7 см × 41,3 см
Месцазнаходжаньне Нацыянальны музэйКракаў
Прывітаньня паўстанца

Карціны «Разьвітаньне з паўстанцам» і «Прывітаньне паўстанца» зьяўляюцца часткай польскай школы гістарычнага жывапісу, выдатнымі прадстаўнікамі якой былі таксама Ян Матэйка і Юзэф Хелмоньскі. Тут відавочны мэтад, прыняты Гротгерам для прадстаўленьня гістарычных падзей праз прызму сцэн з рэальнага жыцьця[3]. Як і ў сэрыі малюнкаў «Польшча» або «Літва», Гротгер бярэцца за тэму Паўстаньня 1863-64 гг.

Апісаньне

рэдагаваць

Гротгер зрабіў дыптых у 1866 годзе падчас свайго знаходжаньня ў сучасным украінскім мястэчку Сьнятынка, якое тады належала Станіславу Тарноўскаму.

«Разьвітаньне з паўстанцам»

рэдагаваць

На першай карціне «Разьвітаньне з паўстанцам» мы бачым сцэну, дзе жонка з пяшчотай разьвітваецца з паўстанцам, які выпраўляецца змагацца за свабоду Польшчы, прышпіліўшы да яго шапкі нацыянальны бант. З чалавекам шляхецкага паходжаньня разьвітваецца жанчына, апранутая ў жалобнае чорнае, гатовая адмовіцца ад асабістага шчасьця дзеля радзімы. Абедзьве постаці глядзяць адзін на аднаго. На заднім пляне відаць атрад Кракусаў. Дзеяньне разгортваецца на парозе шляхецкай сядзібы, сымбалізуючай малую радзіму — мітычнае месца[1][3].

«Прывітаньне паўстанца»

рэдагаваць

Другая карціна «Прывітаньне паўстанца» паказвае цёмную постаць паўстанца, які крадком вяртаецца дадому, вітаючы сваю жонку. Жанчына апранута ў белую сукенку, якая кантрастуе з адзеньнем мужчыны. На гэты раз героі не глядзяць адзін аднаму ў вочы. Галава жанчыны павернутая на другі бок. Тут радасьць вяртаньня азмрочваецца горыччу прайгранага паўстаньня. Маёнтак зноў зьяўляецца на заднім пляне[3]. Аднак на гэты раз на даляглядзе відаць чорныя злавесныя хмары, якія ўзмацняюць драматызм сцэны.

16 студзеня 2013 году Нацыянальны банк Польшчы выпусьціў 800 000 асобнікаў памятнай манэты наміналам 2 злотых да 150-годзьдзя паўстаньня. Узор, распрацаваны Эвай Тыц-Карпіньскай і Русанкай Навакоўскай, утрымлівае фрагмэнт карціны Артура Гротгера з дыптыха пад назвай «Разьвітаньне».