Раецке Цепліцэ
Раецке Цепліцэ (па-славацку: Rajecké Teplice) — места ў Жылінскім раёне Жылінскага краю. Плошча — 11,85 км²; Насельніцтва — 2978 чалавек (2015).
Раецке Цепліцэ | |||||
славац. Rajecké Teplice | |||||
Панарама Раецкіх Цепліцаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1376 | ||||
Места з: | 1989 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Жылінскі | ||||
Раён: | Жыліна | ||||
Рэгіён: | Раецкая катлавіна, Верхняе Паважжа | ||||
Староста: | Катарына Гола[1] | ||||
Плошча: | 11,85 км² | ||||
Вышыня: | 411 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 2978 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 251,31 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421-41 | ||||
Паштовы індэкс: | 013 13 | ||||
NUTS: | 517933 | ||||
Нумарны знак: | ZA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°8′0″ пн. ш. 18°41′0″ у. д. / 49.13333° пн. ш. 18.68333° у. д.Каардынаты: 49°8′0″ пн. ш. 18°41′0″ у. д. / 49.13333° пн. ш. 18.68333° у. д. | ||||
Раецке Цепліцэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.rajecke-teplice.sk |
Раецке Цепліцэ вядомае сваімі прыроднымі тэрмальнымі курортамі.
Геаграфія
рэдагавацьПрацякаюць рака Райчанка і ручай Бістрычка.
Мінуўшчына
рэдагавацьПершыя пісьмовыя згадкі пра паселішча на гэтым месцы датаваныя 1376 рокам у лісьце вугорскага караля Людвіка Вялікага. З 1496 року вёска фігуруе ў крыніцах у складзе Льетаўскага маёнтку, якім паступова валодалі Ян Запольскі, Мікулаш Костка, ад 1558 року Францішак Турза, а з 1585 — ягоны сын Юрай Турза. Апошні ў 1610 року адчыніў тут першы «купальны дом», куды запрашаў сяброў і ладзіў сустрэчы, а таксама ўпарадкаваў іншыя крыніцы і даў разьвіцьцё вёсцы. Па ягонай сьмерці ў 1616] року ягоныя маёнткі былі падзеленыя між чатырма спадчыньнікамі.
Наступны ўздым наступіў у канцы XVIII стагодзьдзя, калі тэрмальныя крыніцы былі абноўленыя. Аднак у XIX стагодзьдзі зноў пачаліся звады спадкаемцаў, урэшце ў 1882 новы ўладальнік абнавіў крыніцы, ізноў павялічыўшы іхнюю папулярнасьц, асабліва пасьля візыту эрцгерцага Карла Людвіка з сужэнкаю й іншымі прыдворнымі Вены. З ініцыятывы новых уласьнікаў пачалося і будаўніцтва чыгункі між Жылінай і Райцам. У 1880 року Раецке Цепліцы ўвайшлі ў склад Конскай.
У пачатку XX стагодзьдзя пасьля судовага працэсу курорт перайшоў ва ўласнасьць Ладыслава Гаўзэра, які пачаў тут будаўніцтва неагатычнага касьцёлу. Першая сусьветная вайна спыніла разьвіцьцё паселішча, да таго ж 1916 у вёсцы здарылася паводка. Толькі ў 1925 року са зьменаю ўласьніка пачалася рэканструкцыя курорту, у 1930-я былі ўзьведзеныя новыя купелі і гатэль.
Курорт выкарыстоўваўся і ў часе існаваньня Славацкай дзяржавы да 1944 року, калі пасьля выбуху Славацкага нацыянальнага паўстаньня немцы зачынілі курорт, бо мноства жыхароў Раецкіх Цепліцаў падтрымалі паўстанцаў. Немцы пакінулі вёску 1 траўня 1945.
У 1951 року вёска была зноў вылучаная ў асобнае паселішча, а ў 1959 атрымала статус курортнага мястэчка. Далей у ягоны склад увайшлі вёскі Странске, Кунэрад, Каменна Поруба (раён Жыліна), Полуўсе і Конска.
8 лютага 1989 року Раецке Цепліцэ атрымалі статус места, пасьля чаго зь ейнага складу былі выведзеныя ўсе вёскі, акрамя Полуўсіх. Пасьля атрыманьня статусу Раецке Цепліцэ стварылі месцкі герб: на блакітным шчыце пераплеценыя сымбалі сонца, вады і паветра як ацаляльныя складнікі. Сьцяг места складаецца зь пяці палосаў аднолькавай шырыні жоўтага, сіняга, белага, сіняга і жоўтага колераў.
Турыстычныя аб’екты
рэдагавацьДзейнічае нацыянальны прыродны рэзэрват Козал на аднайменнай гары на паўднёвы захад ад места, побач з Лучанскай Малой Фатрай. У рэзэрваце плошчаю 91,58 гектары дзейнічае турыстычны маршрут.
Культурныя славутасьці
рэдагаваць- Капліца Ўнебаўзяцьця Панны Марыі
- Помнік палеглым у I сусьветнай вайне
- Касьцёл Божага Сэрца Ісусавага
Купальні
рэдагавацьСпорт
рэдагавацьВядомыя ўраджэнцы і жыхары
рэдагавацьПартнэрскія месты
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Zoznam zvolených starostov a primátorov podľa obcí, miest a mestských častí (славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky (21 лістапада 2014). Праверана 23 сакавіка 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРаецке Цепліцэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (славацк.) (анг.) (ням.) (рас.) (пол.) (кар.) (вуг.) (гішп.) (італ.) (эсп.)
- Афіцыйная бачына курорту (славацк.) (пол.) (ням.) (анг.) (рас.) (ар.)
- 3D-панарама