Радыёспорт
Радыёспорт — агульнафізычныя практыкаваньні з выкарыстаньнем радыёапаратуры. Улучае 3 віды гульні: хуткасную тэлеграфію(en), радыёпэленгацыю(en) і радыёсувязь на кароткіх хвалях(en). Вымагае ад удзельнікаў добрай памяці, музычнага слыху, уважлівасьці, імгненнай рэакцыі і ўменьня выкарыстоўваць тэлеграфны ключ(en). З 1977 году Міжнародны радыёаматарскі саюз(en) (Ньюінгтан, акруга Гартфард, штат Канэктыкут, ЗША) праводзіць Першынство сьвету па радыёспорце, што з 1995 па 2011 год ладзілася аднойчы на 2 гады[1]. З 1990 году ладзіцца Каманднае першынство сьвету па радыёспорце(en).
Беларусь
рэдагаваць7 верасьня 1993 году заснавалі Беларускую фэдэрацыю радыёаматараў і радыёспартсмэнаў(en). У 2003 годзе ў Менску прайшло Першынство сьвету па хуткаснай тэлеграфіі. На 2011 г. Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь (ДТСААФ Беларусі) сумесна зь Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь навучала хуткаснай радыётэлеграфіі з 6-гадовага ўзросту ў дамах тэхнічнай творчасьці дзяцей і моладзі. Зборная Беларусі па хуткаснай тэлеграфіі, якую ўтварала ДТСААФ Беларусі, перамагала ў камандным заліку на першынстве сьвету ў 1997, 2003, 2005, 2007, 2009, 2011[1] і 2012 гадах. У 1997, 2003, 2005, 2007 і 2009 г. пераможцам першынства сьвету ў асабістым заліку станавіўся беларус Андрэй Біндасаў, які за свае дасягненьні трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса[2]. У 2011 і 2012 гг. — беларус Сяргей Швядко[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Надзея Нікалаева. У хуткаснай радыётэлеграфіі роўных беларусам няма // Чырвоная зьмена. — 10 лістапада 2011. — № 32 (15683). — С. 1.
- ^ Анастасія Красько. Моцны беларускі сьлед у Кнізе рэкордаў Гінэса // Тэлеканал «Белсат», 12 лістапада 2015 г. Праверана 25 лістапада 2015 г.
- ^ Беларускія спартсмэны-хуткасьнікі - самыя хуткія ў сьвеце // Белтэлекам, 9 лістапада 2012 г. Праверана 25 лістапада 2015 г.