Радунька

рака ў Беларусі

Ра́дунька — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дзітвы (басэйн Нёману). Цячэ ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 28 км. Плошча вадазбору 169 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.

Рака
Радунька
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Павіланцаў
Вусьце Дзітва
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 28 км
Плошча басэйну 169 км²
Нахіл воднай паверхні 1 ‰

На рацэ стаіць мястэчка Радунь.

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Павіланцаў, цячэ паўночнай ускраінай Лідзкай раўніны, празь мястэчка Радунь, упадае ў Дзітву на ўсходзе ад вёскі Талькунцаў. Мае каналізаванае рэчышча ад вусьця на працягу 25 км[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 305.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1