Радун

(Перанакіравана з «Радзюн»)

Радун (Радзюн), Радон — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Raduni
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rado + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Радон, Радзюн
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Радун»

Паходжаньне

рэдагаваць

Радун або Ратун (Raduni, Ratuni, Rādun[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[4], германскага rad- 'рада'[5].

У Папскай сэмінарыі ў Вільні да 1590 году навучаўся прус Андрэй Радон (Andrzej Radon)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: слуги щитьные у Вержавъском пути… Федор Кожинъ, сынъ его Радонъ а братъ его Ивашъко (каля 1492 году)[7]; Alexander Radunius, Lithuanus (1573 год)[8]; Radun… Radon (1671—1681 гады)[9]; Michałko Radun, syn Daniło lat 20, Kiryło 16, Zmitruk 5 (9 студзеня 1774 году)[10].

Носьбіты

рэдагаваць

Радзюны (Radziun) — прыгонныя з Троцкага павету, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[11].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Радзюнцы, на гістарычнай БраслаўшчынеРацюны і Рацюнкі.

  1. ^ Schlaug W. Die altsächsischen Personennamen vor dem Jahre 1000. — Lund, 1962. S. 143.
  2. ^ Meineke B. Die Ortsnamen des Kreises Paderborn. — Bielefeld, 2018. S. 220.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1207.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Poplatek J. Wykaz alumnów Seminarium Papieskiego w Wilnie 1582—1773 // Ateneum Wileńskie. R. 11, 1936. S. 232.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 157.
  8. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 53.
  9. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 187.
  10. ^ Inwentarze kolegium jezuitów w Nieświeżu oraz jego majątków ziemskich z przełomu roku 1773 i 1774. — Poznań, 2020. S. 303.
  11. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 175.