Радзебка
рака ў Беларусі
Ра́дзебка, Радо́мльва — рака ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Проні (басэйн Дняпра). Даўжыня 9,6 км. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Пакуцьце, вусьце ў межах мястэчка Дрыбін. Рэчышча на працягу 2,5 км. (ад сажалкі на ўсходняй ускраіне Дрыбіна да вусьця) каналізаванае.
Радзебка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Пакуцьце |
Вусьце | Проня |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 12 км |
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 305