Рабіна (арабіна[1], Sorbus) — род лістападных дрэваў і кустоў сямейства ружакветных.

Рабіна
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя
КлясаДвухдольныя
АтрадРужакветныя
СямействаРужавыя
ПадсямействаAmygdaloideae
ТрыбаMaleae
РодРабіна
Бінамінальная намэнклятура
Sorbus L., 1753
ITIS 25318 ·

Дрэвы вышынёй 4-10 м (часам да 20 м). Кара гладкая, крона ажурная. Лісьце ад простага да няпарнаперыстага, зубчастае. Кветкі белыя, духмяныя, у суквецьцях. Плады - дробныя, чырвона-аранжавыя яблыкі, у гронках. Плады рабіны багатыя цукрамі, пекцінавымі рэчывамі, выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасьці і мэдыцыне.

На Беларусі пашыраны адзін від — рабіна звычайная. Расьце ў падлеску, на палянах, па берагах рэк, вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва. Цьвіце ў траўні-чэрвені. Сьпелыя плады застаюцца на галінках да зімы.

У садах і парках Беларусі можна сустрэць больш за 20 інтрадукаваных відаў рабіны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Рабінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Слоўнічак: дрэвы Радыё Свабода Праверана 17 траўня 2015 г.