Рабу́нак (рабаўні́цтва, грабе́ж) — адкрытае выкраданьне маёмасьці, учыненае бяз шкоды для жыцьця і здароўя. Ёсьць злачынствам супраць уласнасьці. Караецца шматгадовым пазбаўленьнем волі (да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці). Абцяжарвальнымі акалічнасьцямі лічацца гвалт над пацярпелым, пранікненьне ў жытло, памяшканьне або сховішча, папярэдняя змова гурту асобаў, буйны памер выкрадзенай маёмасьці і паўторнае ўчыненьне[1].

Напад рабаўніка на аўтамабіліста (Рыё-дэ-Жанэйра, Бразылія; 2003 год)

Беларусь

рэдагаваць

У 2010 годзе ўстановы пракуратуры ўлічылі 4170 рабункаў (звыш 4 на 10 000 жыхароў)[2].