Галоўнае ўпраўленьне імпэрскай бясьпекі

(Перанакіравана з «РСХА»)

Гало́ўнае ўпраўле́ньне імпэ́рскай бясьпе́кі (па-нямецку: Reichssicherheitshauptamt, скар. RSHAРСХА) — кіраўнічы орган палітычнай выведкі і паліцыі бясьпекі Нямецкага райху. Створана 27 верасьня 1939 году ў выніку аб’яднаньня Галоўнага ўпраўленьня паліцыі бясьпекі (па-нямецку: Hauptamt Sicherheitspolizei) і службы бясьпекі (СД). Знаходзілася ў падначаленьні райхсфюрэра СС і шэфа нямецкае паліцыі Генрыха Гімлера. Галоўнае ўпраўленьне імпэрскае бясьпекі было адным з 12 галоўных упраўленьняў СС са штатам у 3000 супрацоўнікаў. Яно разьмяшчалася ў Бэрліне на Прынц-Альбрэхтштрасэ.

Галоўнае ўпраўленьне імпэрскай бясьпекі
ПапярэднікПаліцыя бясьпекі[d] і Служба бясьпекі
Дата ўтварэньня27 верасьня 1939
Дата спыненьня існаваньня8 траўня 1945
Галоўнае ўпраўленьне імпэрскай бясьпекі ў Вікісховішчы
Райнхард Гэйдрых — першы начальнік РСХА
Гайнрых Гімлер — другі начальнік РСХА

Начальнікам РСХА быў прызначаны Рэйнхард Гейдрых, які кіраваў гэтаю арґанізацыяю да 27 траўня 1942 году, калі на яго быў зьдзейснены замах. Раненьне, атрыманае ў выніку нападу чэскіх партызан, падрыхтаваных у Англіі, апынулася сьмяротным, і 4 чэрвеня 1942 году першы шэф РСХА сканаў. З 28 траўня па 31 сьнежня 1942 году Галоўнае ўпраўленьне імпэрскае бясьпекі ўзначальваў асабіста райхсфюрэр СС Генрых Гімлер. 30 студзеня 1943 году на гэты пост быў прызначаны обэргрупэнфюрэр СС Эрнст Кальтэнбрунэр, які й займаў яго да канца Другой сусьветнай вайны.

Структура РСХА

рэдагаваць

РСХА канчаткова сфармавалася да верасьня 1940 году і складалася з 7 (канцу вайны — 9) упраўленьняў (па-нямецку: Amt), кожнае зь якіх было падзелена на сэктары. Ніжэй прадстаўлена структура РСХА ў тым выглядзе, у якім яна існавала з сакавіка 1941 году да канца вайны:

Шэф-ад'ютант (Chefadjutant): штурмбанфюрэр СС, маёр шуцпаліцыі Курт Памэ (на 1941 г.).

1-й ад'ютант (1. Adjutant): штурмбанфюрэр СС, рэгірунгсрат д-р Ахім Плетц (на 1941 г. і 1943 г.)

2-й ад'ютант (2. Adjutant): гаўптштурмфюрэр СС Герман Клюкхарн (на 1941 г.); гаўптштурмфюрэр СС Вэрт (на 1943 г.).

Ад'ютант рэґістратуры (Adjutant Registratur): обэрштурмфюрэр СС Вэрт (на 1941 г.).

Ад'ютант для адмысловых даручэньняў (Adjutant z.b.V): штурмбанфюрэр СС Шэйдлер (на 1941 г. і 1943 г.).

Асабісты прэс-рэфэрэнт (Personlicher Pressereferent): штурмбанфюрэр СС Радкэ (на 1941 г.).

Упаўнаважаны Суда СС і паліцыі (SS- und Polizeigerichtsbarkeit): штурмбанфюрэр СС, рэґіскурант д-р Хэнш (на 1941 г.).

Начальнік штабу Інспэктара фізычнай падрыхтоўкі пры райхсфюрэре СС і шэфе нямецкае паліцыі і ўпаўнаважаны шэфа паліцыі бясьпекі і СД у Спартовым грамадзтве СС (Stabsführer des Inspekteurs für die Leibesübungen beim RF-SS und Chef der Deutschen Polizei und Sachbearbeiter für Angelegenheiten des Chefs der Sicherheitspolizei und des SD in der Sportgemeinschaft SS): штандартэнфюрэр Гербэрт Эдлер фон Данільс (на 1941 г.).

Адмысловы ўпаўнаважаны прэзыдэнта Міжнароднай крымінальнай паліцыі (Sonderbeauftragter des Präsidenten der Internationalen Kriminalpolizeilichen Kommission): штандартэнфюрэр СС, міністэрыяльрат д-р Цындэль (на 1941 г.)

Служба РСХА па Міжнароднай крымінальнай камісіі (Dienststelle des RSHA bei der Internationalen Kriminalpolizeilichen Kommission): штурмбанфюрэр СС, рэґіскурант, крымінальрат Томас

Кіраўнік унутраных расьсьледаваньняў (Der Untersuchungsführer): гаўптштурмфюрэр СС, суддзя СС д-р Дылерсбэргер (на 1943 г.).

Група аташэ (Die Attachegruppe, сфармавана 19 жніўня 1942 г.): штурмбанфюрэр СС д-р Ганс Ахім Плетц (з 19 жніўня 1942 г.); штандартэнфюрэр СС, міністэрыяльрат д-р Карл Цындэль (Zindel) (з 1944 г.).

Акрамя таго, у непасрэдным падначаленьні начальніка паліцыі бясьпекі і СД знаходзіліся навучальныя ўстановы паліцыі бясьпекі і СД.

1-е ўпраўленьне

рэдагаваць

Кадравыя і арґанізацыйныя пытаньні, вучоба і арґанізацыя.

Начальнікі: брыгадэфюрэр СС Бруна Штрэкенбах (1940—1943); брыгадэфюрэр СС Эрвін Шульц (да лістапада 1943); групэнфюрэр СС Камлер; обэрфюрэр СС Эрлінгер (лістапад 1943 — красавік 1945); штандартэнфюрэр СС Фраку-Грыкш (травень 1945).

  • I A (кадры): штандартэнфюрэр СС і обэрэгірунгсрат[a] доктар Вальтэр Блюмэ(de), (з 1 красавіка 1943 году — обэрштурмбанфюрэр СС і обэрэгірунгсрат Густаў фон Фэльде(de))
  • I B (адукацыя і выхаваньне) штандартэнфюрэр СС Эрвін Шульц(de)
    • I B 1 (сьветапогляднае выхаваньне): штурмбанфюрэр СС доктар Фрыдрых Энгель(de)
    • I B 2 (падрастаючае пакаленьне): штурмбанфюрэр СС Рудольф Хотцэль
    • I B 3 (школьныя навучальныя пляны): рэгірунгсрат доктар Мартын Зандбэргер
    • I B 4 (іншыя навучальныя пляны): рэгірунгсрат і крымінальрат Ренаў
  • I C (фізычнае разьвіцьцё): штандартэнфюрэр СС і обэрэгірунгсрат фон Даніэльс
    • I C 1 (Агульнае фізычнае выхаваньне): н/д.
    • I C 2 (фізкультурныя школы і вайсковая адукацыя): н/д.
  • I D (крымінальныя справы): брыгадэфюрэр СС і генэрал-маёр паліцыі Бруна Штрэкенбах
    • I D 1 (пытаньні крымінальнага пакараньня): штурмбанфюрэр СС і рэгірунгсрат Шульц
    • I D 2 (дысцыплінарныя пытаньні ў СС): штурмбанфюрэр СС доктар Вальтэр Хэнш

2-е ўпраўленьне

рэдагаваць

Адміністрацыйныя, прававыя і фінансавыя пытаньні.

Начальнікі: штандартэнфюрэр СС і палкоўнік паліцыі Ганс Нокеман(de); обэрштурмбанфюрэр СС Рудольф Зыгэрт(de) (19 лістапада 1942—1943); штандартэнфюрэр СС Курт Прытцэль; штандартэнфюрэр СС Ёзэф Шпацыль(de) (1 сакавіка 1944 — да канца вайны).

  • II A (арґанізацыя і права): штурмбанфюрэр СС і рэгірунгсрат доктар Рудольф Більфінгер(den)
    • II A 1 (арґанізацыя паліцыі бясьпекі і СД): гауптштурмфюрэр і рэгірунгсасэсор доктар Альфрэд Швэдэр
    • II A 2 (заканадаўчы аддзел): штурмбанфюрэр СС і рэгірунгсрат доктар Курт Найфайнд
    • II A 3 (судовыя пастановы і сыстэма спагнаньня): штурмбанфюрэр СС і рэгірунгсрат доктар Фрыдрых Зур(de) (пераемнік штурмбанфюрэра СС Паўля Міліўса)
    • II A 4 (пытаньні дзяржаўнае абароны): штурмбанфюрэр СС і рэгірунгсрат Вальтэр Рэнкен
    • II A 5 (усталяваньне асобы ворагаў народу і рэйху і пазбаўленьне іх грамадзянства): штурмбанфюрэр СС і рэгірунгсрат Хайнц Рыхтар
  • II B (прынцыповыя пытаньні пашпартнае службы і сувязі з замежнаю паліцыяю): міністэрыяльрат Ёханэс Краўзэ
    • II B 1 (пашпартныя пытаньні I): рэгірунгсрат доктар Хофман, рэгірунгсрат доктар Баўман
    • II B 2 (пашпартныя пытаньні II): рэгірунгсрат Карл Вайнтц
    • II B 3 (засьвядчэньне асобы): рэгірунгсрат Рольф Кельбінг
    • II B 4 (прынцыповыя пытаньні супрацоўніцтва з замежнаю паліцыяю і памежнаю аховаю): обэррэгірунгсрат Рудольф Крэнінг
  • II C a (бюджэт і матэрыяльная частка паліцыі бясьпекі) штандартэнфюрэр СС і міністэрыяльрат доктар Рудольф Зыгэрт
    • II C 1 (бюджэт і дараваньне) штандартэнфюрэр СС і міністэрыяльрат доктар Рудольф Зыгэрт
    • II C 2 (забесьпячэньне і заплянаваныя выдаткі): штурмбанфюрэр СС і рэгірунгсрат Арнольд Крэкляў(de)
    • II C 3 (кватэрнае забесьпячэньне і турэмная служба): штурмбанфюрэр СС і рэгірунгсрат доктар Рудольф Бэргман (да турмаў, якія знаходзіліся ў вядзеньні паліцыі ставіліся і працоўныя лягеры(de)
    • II C 4 (матэрыяльная частка): штурмбанфюрэр СС і амтсрат Ёзэф Маер
  • II C b (бюджэт і матэрыяльная частка СД): обэрштурмбанфюрэр СС Карл Брокэ
    • II C 7 (бюджэт і дараваньне СД): гаўптштурмфюрэр СС Оскар Радткэ
    • II C 8 (пастаўкі, страхаваньне, нерухомасьць, будаўніцтва, транспарт): штурмбанфюрэр СС Шміт
    • II C 9 (кантрольна-рэвізійная служба): штурмбанфюрэр СС Віттых
    • II C 10 (каса і справаздачнасьць): н/д
  • II D (тэхнічная служба): обэрштурмбанфюрэр СС Вальтэр Раўф
    • II D 1 (радыё-, фота- і кінаслужба) штурмбанфюрэр СС і паліцайрат Райнэр Готштайн
    • II D 2 (тэлефонна-тэлеграфная служба): штурмбанфюрэр СС і паліцайрат Вальтэр
    • II D 3 a (транспартныя сродкі паліцыі бясьпекі): гаўптштурмфюрэр СС і капітан шупо (патрульна-паставое паліцыі) Фрыдрых Прадэль
    • II D 3 b (транспартныя сродкі СД): гаўптштурмфюрэр СС Гаст, унтэрштурмфюрэр СС Хайнрых
    • II D 4 (зброевая служба): штурмбанфюрэр СС і паліцайрат Лютэр
    • II D 5 (авіяслужба): штурмбанфюрэр СС і маёр шупо Леапольд
    • II D 6 (кіраваньне гаспадаркаю тэхнічных фондаў паліцыі бясьпекі і СД): паліцайрат Кэмпф

3-е ўпраўленьне

рэдагаваць

Inland-SD, ці ўнутраная СД.

У рамках дадзенага дэпартамэнту разглядаліся пытаньні дзяржаўнага будаўніцтва райху, іміграцыі, расы і народнага здароўя, навукі і культуры, прамысловасьці і гандлю.

Начальнік: групэнфюрэр СС Ота Алендорф.

  • III A (пытаньні правапарадку і дзяржаўнага будаўніцтва): штурмбанфюрэр СС доктар Карл Генгенбах(de), штурмбанфюрэр СС Вольфганг Райнхольц (канец 1941—1945)
    • III A 1 (агульныя пытаньні працоўнае дзейнасьці): гаўптштурмфюрэр СС доктар Юстус Баер
    • III A 2(права): гаўптштурмфюрэр СС і рэгірунгсрат доктар Генрых Мальц(de)
    • III A 3 (заканатворчасьць і кіраваньне): н/д.
    • III A 4 (агульныя пытаньні народнага побыту): н/д.
  • III B (насельніцтва райху): штурмбаннфюрэр СС доктар Ганс Эліх(de), доктар Гэрбэрт Штрыкнер (з кастрычніка 1942)
    • III B 1 (народныя працы): гаўптштурмфюрэр СС доктар Гайнц Гуміцш(de)
    • III B 2 (нацыянальныя меншасьці): н/д.
    • III B 3 (пытаньні расы і здароўя нацыі): гаўптштурмфюрэр СС Шнайдэр
    • III B 4 (іміграцыя і перасяленьне): штурмбанфюрэр СС і рэгірунгсрат доктар Бруна Мюлер(de)
    • III B 5 (акупаваныя тэрыторыі): штурмбанфюрэр СС Эбэрхард фрайхэр фон цу Штайнфурт
  • III C (культура): штурмбанфюрэр СС доктар Вільгэльм Шпэнглер(de)
    • III C 1 (навука): гаўптштурмфюрэр СС доктар Эрнст Туроўскі(de)
    • III C 2 (выхаваньне і пытаньні рэліґіі): гаўптштурмфюрэр СС доктар Генрых Зайбэрт(de), гаўптштурмфюрэр СС доктар Рудольф Бемэр (зь сярэдзіны 1942 і да канца вайны)
    • III C 3 (народная культура і мастацтва): гаўптштурмфюрэр СС доктар Ганс Рэснэр(de)
    • III C 4 (прэса, выдавецкая справа і радыё): гаўптштурмфюрэр СС Вальтэр фон Кельпінскі(de)
  • III D (эканоміка): штурмбанфюрэр СС Вілі Зайбэрт
    • III D 1 (харчовая прамысловасьць): н/д.
    • III D 2 (гандаль, рамёствы і транспарт): штурмбанфюрэр СС Хайнц Крэгер
    • III D 3 (фінансавыя ўстановы, валюта, банкі і біржы, страхаваньне): н/д.
    • III D 4 (прамысловасьць і энэрґетыка): н/д.
    • III D 5 (працоўная і сацыяльная службы): штурмбанфюрэр СС доктар Ханс Леетш

7-е ўпраўленьне

рэдагаваць

Даведкава-дакумэнтальная служба.

Начальнікі: штандартэнфюрэр СС Франц Зыкс(de), обэрштурмбанфюрэр СС Паўль Дытэль(de) (з 1943).

  • VII A (вывучэньне і абагульненьне дакумэнтацыі): обэрштурмбанфюрэр СС і обэррэгірунгсрат Паўль Міліўс
    • VII A 1 (бібліятэка): гашптштурмфюрэр СС доктар Вальдемар Бэер
    • VII A 2 (вывучэньне і апрацоўка матэрыялаў прэсы): гаўптштурмфюрэр СС Гельмут Мэрынгер
    • VII A 3 (даведкавае бюро і служба сувязі): гаўптштурмфюрэр СС Карл Бурмэстэр
  • VII B (падрыхтоўка, апрацоўка, дэшыфроўка дадзеных): н/д.
    • VII B 1 (масоны і габрэі): н/д.
    • VII B 2 (палітычныя і царкоўныя арґанізацыі): гаўптштурмфюрэр СС Фрыдрых Мураўскі
    • VII B 3 (марксісты): унтэрштурмфюрэр СС Хорст Манкэ
    • VII B 4 (іншыя праціўнікі): обэрштурмбанфюрэр СС Рольф Мюлер
    • VII B 5 (навуковыя дасьледаваньні ўнутрананямецкіх праблемаў): гаўптштурмфюрэр СС доктар Ханс Шык
    • VII B 6 (навуковыя дасьледаваньні міжнародных праблемаў): н/д.
  • VII C (архіў, музэй, адмысловыя навуковыя дасьледаваньні): н/д.
    • VII C 1 (архіў): гаўптштурмфюрэр СС Паўль Дытель
    • VII C 2 (музэй): першыя кіраўнікі невядомыя, пазьней узначальваў Ханс Рыхтар
    • VII C 3 (адмысловыя навуковыя дасьледаваньні): обэрштурмбанфюрэр СС Рудольф Левін
  1. ^ Обэрэгірунгсрат (старэйшы дзяржаўны дараднік), реґірунгсрат (дзяржаўны дараднік), амтсрат (дараднік дэпартамэнту), паліцайрат (дараднік паліцыі), крымінальрат (дараднік па крымінальных справах) — адмысловыя званьні службоўцаў нямецкае паліцыі

Літаратура

рэдагаваць
  • Залесский К. А. Кто был кто в Третьем рейхе. — М.: Астрель • АСТ, 2003. — С.854, 860, 870.
  • Деларю Ж. История гестапо. — Смоленск: Русич, 1998. — С. 242.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць