Пірмін Швэглер

швайцарскі футбаліст

Пі́рмін Швэ́глер (па-нямецку: Pirmin Schwegler; нарадзіўся 9 сакавіка 1987 году, Этысьвіль, Швайцарыя) — былы швайцарскі футбаліст, паўабаронца. У 2009—2014 гады абараняў колеры нацыянальнай зборнай Швайцарыі. Мае брата Крыстыяна Швэглера, які таксама зьяўляецца футбалістам.

Пірмін Швэглер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 сакавіка 1987(1987-03-09)[1][2][3] (37 гадоў)
Рост 177 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2005
2005—2009
2005—2006
2009—2014
2014—2017
2017—2019
2019—2020
Люцэрн
Баер
Янг Бойз (арэнда)
Айнтрахт Франкфурт
Гофэнгайм
Гановэр-96
Ўэстэрн Сыднэй Ўандэрэрз
28 (1)
46 (0)
32 (1)
128 (6)
59 (1)
56 (0)
24 (2)
Зборныя
2009—2014 Швайцарыя 14 (0)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Сваю прафэсійную кар’еру гулец пачаў у «Люцэрне» ў 2003 годзе. Пасьля сыходу з клюбу выступаў за бэрнскі «Янг Бойз», у якім правёў толькі сэзон. Сваёй гульнёй за папярэдні клюб прыцягнуў увагу сэлекцыянэраў зь нямецкага «Баеру», да якога далучыўся ў 2006 годзе. У нямецкім клюбе кар’ера гульца замарудзілася, Пірмін гэтак і ня здолеў прабіцца ў шыхт асноўных гульцоў каманды, пасьля чаго сышоў 18 ліпеня 2009 году ў франкфурцкі «Айнтрахт».

У траўні 2014 году Швэглер падпісаў кантракт з клюбам «Гофэнгайм» да 2017 году[4].

Міжнародная рэдагаваць

У нацыянальнай зборнай Швайцарыі гулец дэбютаваў у жніўні 2009 году. Швэглер быў уключаны ў заяўку зборнай Швайцарыі на чэмпіянат сьвету 2010 году, аднак на турніры не правёў ніводнага матчу.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Pirmin Schwegler // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в PIRMIN SCHWEGLER // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Pirmin Schwegler // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Pirmin Schwegler wechselt zur TSG - Vertrag bis 2017. Гофэнгайм ФК

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць