Пірасунунга
Пірасуну́нга (па-партугальску: Pirassununga) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 77 тысяч чалавек[2].
Пірасунунга | |||||
| |||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 627 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 19 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 21°59′46″ пд. ш. 47°25′33″ з. д. / 21.99611° пд. ш. 47.42583° з. д.Каардынаты: 21°59′46″ пд. ш. 47°25′33″ з. д. / 21.99611° пд. ш. 47.42583° з. д. | ||||
Пірасунунга | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.pirassununga.sp.gov.br/ |
Гісторыя
рэдагавацьНа землях сучаснага гораду жылі прадстаўнікі індзейскага племя тупі. Назва паслішча перакладаецца як «гук рыбы», што зьвязана з тым, што кожны снежань рыба мігруе ўверх па цячэньні, выклікаючы гукі супраціву вадзяной плыні[3]. У XVI стагодзьдзі тут зьявіліся першыя бандэйранты, але першыя паселішча партугальцаў былі заснаваныя толькі ў XIX стагодзьдзі. 21 лістапада 1828 году была ўзьведзеная капліца імя Ісуса-Пакутніка. Разьвіцьцю гораду значна паспрыяў Фэрнанду Коста, які дапамог зьявіцца шэрагу інстытуцыяў, як то Бразыльская вайскова-паветранная акадэмія і філія ўнівэрсытэту Сан-Паўлу. Росквіт цягнуўся з 1950-х па 1980-я гады.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.ibge.gov.br/estatisticas/sociais/populacao/9103-estimativas-de-populacao.html
- ^ «Instituto Brasileiro de Geografia e Estatística».
- ^ «História». Prefeitura Municipal de Pirassununga.