Піккардійська терція
«Піккарді́йська Те́рція» (па-беларуску: Пікарды́йская тэ́рцыя) — украінскі акапэльны гурт, утвораны ў 1992 року.
Піккардійська Терція | |
Справа налева: Андрэй Капраль, Слаўка Нудзік, Раман Туранін, Уладзімер Якімец, Андрэй Шавала, Багдан Багач | |
Гады | з 1992 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Львоў |
Жанр | А капэля |
Былыя ўдзельнікі | Андрэй Базылікут |
Узнагароды і прэміі | |
www.tercia.com.ua |
Мінуўшчына
рэдагавацьГурт утварыўся 24 верасьня 1992 року ў Львове ў наступным складзе: Уладзімер Якімец, Яраслаў Нудзік, Андрэй Капраль і Багдан Багач.
1993 — дыпляманты фэстывалю «Чырвоная рута» у Данецку. 1994 — пераможца фэстывалю «Доля» ў Чарнаўцах (тры першыя прэміі — у конкурсах народнай песьні, папулярнай песьні і «сьпеўная паэзія»; адзінагалосна — Гран-пры фэстывалю). Выйшаў дэбютны альбом «Піккардійська Терція». На Новы год ансамбль стаў ляўрэатам тэлеконкурсу «Мэлёдыя».
Фірма «Галрекордс» выпусьціла яшчэ два альбомы гурту — канцэртны «Ad libitum» і «Тиха ніч» з калядкамі.
Увосені 1996 року Андрэя Базылікута замяніў Андрэй Шавала з харавое капэлі «Трембіта», у якой, дарэчы, і працуе большасьць удзельнікаў «Пікардыйскай Тэрцыі». Улетку 1997 выйшла першая кампакт-кружэлка «Сад ангельських пісень». У верасьні 1998 была адчыненая афіцыйная вэб-бачына.
У рэпэртуары вакальнай фармацыі каля 300 кампазыцыяў, сярод якіх клясычныя творы («Нэапалітанская песьня» і «Легенда» Пятра Чайкоўскага, «Калі разлучаюцца двое» Гайнрыха Гайнэ, «Авэ Марыя» Джакама Качыні й іншыя), апрацоўкі народных песьняў («А ў полі рэчка», «Туман ярам», «Гарэла сосна», «Ішлі каровы», «Вой, Марычка», «Сумна я была»), уласныя кампазыцыі («Бераг ракі», «Кантры», «Пустэльнік», «Сад анёльскіх песьняў», «Старэнькі трамвай» і да т. п.).
Тэрмін «Пікардыйская Тэрція» ўзяты з тэарэтычных працаў кампазытара Анатоля Кос-Анатольскага. Гэтая назва зьявілася на пераломе XVI—XVII стст. у францускай правінцыі Пікардыя. Пазьней яе шырока выкарыстоўвалі ў сваёй творчасьці акадэмічныя кампазытары — Георг Гендэль, Ёган Сэбастыян Бах ды іншыя.
У 2014 року песьня гурту пад назваю «Гэй, плыве кача…» лунала пад час пахаваньня загінулых Нябеснай сотні. З тае пары кампазыцыя стала сымбалем разьвітаньня з героямі, якія загінулі ва Ўкраіне пад час ваенных дзеяў.
Склад
рэдагаваць- Багдан Багач — бас
- Андрэй Капраль — тэнар, сапрана
- Яраслаў Нудзік — тэнар
- Раман Туранін — высокі голас, тэнар
- Андрэй Шавала — барытон
- Уладзімер Якімец — мастацкі кіраўнік, тэнар
- Раман Клімоўскі — мэнэджар
Дыскаграфія
рэдагавацьРок | Назва | Фармат | Носьбіт |
---|---|---|---|
1994 | «Піккардійська Терція» | Студыйны | Касэта |
1995 | «AD LIBITUM» | Канцэртны | Касэта |
1996 | «Тиха ніч» | Канцэртны | Касэта |
1997 | «Сад ангельських пісень» | Студыйны | Кампакт-дыск |
1999 | «Я придумаю світ» | Студыйны | Касэта/Кампакт-дыск |
2002 | «Tercja Pikardijska» | Студыйны | Кампакт-дыск |
2002 | «Ельдорадо» | Студыйны | Кампакт-дыск |
2003 | «Українська колекція» | Кампіляцыя | Кампакт-дыск |
2003 | «Антологія. Том 1» | Кампіляцыя | Кампакт-дыск |
2004 | «З Неба до Землі» | Студыйны | Кампакт-дыск |
2005 | «Антологія. Том 2» | Кампіляцыя | Кампакт-дыск |
2009 | «Етюди» | Студыйны | Кампакт-дыск |
2010 | «Етюди. Live» | Канцэртны | DVD |