Пётар Кміта-Сабенскі

палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай

Пётар Кміта-Сабенскі гербу Шранява (1477 — 31 кастрычніка 1553, Кракаў) — маршалак вялікі каронны (з 1529), маршалак надворны каронны (1518—1529), ваявода кракаўскі (1536—1553), староста генэральны кракаўскі (1533—1553), староста сьпіскі (1522—1553), ваявода сандамерскі ад 1535, кашталян сандамерскі ад 1532, кашталян войніцкі (1527 = 1532), староста кольскі ад 1524 і перамышльскі ад 1511, меў шмат маёнткаў і сёлаў ва ўласнасьці ў Бяшчадах. Малодшы сын Станіслава Кміта, ваяводы рускага і Кацярыны Тарноўскай, унук Яна Кміты, быў мужам Барбары Кміты (якая ўспадкавала ад яго Загуж і Леско) і швагерам Яна Грэбурта. Быў выкшталцоным і гарачым прыхільнікам Эразма Ратэрдамскага, апошні ў сваю чаргу прысьвячаў Кміту свае творы. Адзін з найбагацейшых і найбольш уплывовых людзей у Польшчы.

Пётар Кміта-Сабенскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1477
Памёр 31 кастрычніка 1553[1]
Пахаваны
Род Кміты[d]
Бацькі Станіслаў Кміта[d]
Кацярына Тарноўская[d]
Дзейнасьць дзяржаўны дзяяч

Пётар Кміта правёў сваю маладосьць пры двары імпэратара Максыміліяна I, дзе адзначыўся сваёй мужнасьцю ў войску і набыў гуманістычныя погляды. Удзельнічаў у бітве пад Вішняўцом у 1512 годзе, прымаў удзел у бітве з маскоўцамі пад Воршай у 1514 годзе. У 1518 атрымаў тытул маршалка надворнага кароннага. У 1520 браў удзел у вайне з Тэўтонскім ордэнам. У 1524 браў удзел у вайне з туркмамі. У 1522 быў паслом Польшчы на сойме Райху ў Нюрнбэргу.

Быў прыхільнікам каралевы Боны Сфорца і вёў спрэчку з каралём Жыгімонтам Аўгустам, супраціўляючыся жаніцьбе караля на Барбары Радзівіл, аднак на сойме 1550 году заняў прынцыпова супрацьлеглую пазыцыю і перайшоў на бок караля. 24 жніўня ганарова прымаў Жыгімонта і Барабару ў сваім вішніцкім замку.

Займаўся мэцэнацкай дзейнасьцю, ягоны двор у Вішніцы стаў адным з цэнтраў рэнэсансу ў Рэчы Паспалітай. Фінансаваў выдавецкую дзейнасьць. Яго прыдворным быў Марцін Бельскі.

Пётар Кміта памёр 31 кастрычніка 1553, пахаваньне адбылося на месяц пазьней. Дзяцей ня меў.

  1. ^ Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV-XVIII wieku (пол.) / пад рэд. A. GąsiorowskiKórnik: Biblioteka Kórnicka, 1992. — С. 79. — 220 с. — ISBN 83-85213-04-X