Пярэсты таўсталобік

Пярэсты таўсталобік, або паўднёвы таўсталобік (па-лацінску: Hypophthalmichthys nobilis) — азіяцкі зграйны пэлягічны хуткарослы від касьцявых рыб зь сямейства карпавых. Рыбы дадзенага віду ў даўжыню дасягаюць 60 см і масай да 40 кг, але часам могуць сустракацца і больш буйныя асобіны, якія ў даўжыню перавышаюць 1 мэтар і масай да 70 кг.

Пярэсты таўсталобік
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПраменяпёрыя рыбы
АтрадКарпападобныя
СямействаКарпавыя
РодТаўсталобікі
ВідПярэсты таўсталобік
Бінамінальная намэнклятура
Hypophthalmichthys nobilis

Насяляе рэкі Далёкага Ўсходу, якія ўпадаюць у Ціхі акіян. У пачатку 1960-х гадоў пярэсты таўсталобік разам з маляўкамі белага таўсталобіка (Hypophthalmichthys molitrix) і белага амура (Ctenopharyngodon idella) выпадкова інтрадуцыраваны ў вадаёмы Ўзбэкістану.