Пэтэр Цагларык
Пэтэ́р Цагла́рык (па-славацку: Peter Cehlárik; нар. 2 жніўня 1995 году) — славацкі хакеіст, нападнік швэдзкага клюбу «Лександ». Уладальнік бронзавага мэдаля Алімпійскіх гульняў 2022 году ў складзе нацыянальнай зборнай Славаччыны.
Пэтэр Цагларык | ||
---|---|---|
Рост | 188 см[1] | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 2 жніўня 1995[1] (29 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Лександ | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 90, 2013 Бостан Бруінз | |
Гульнявая кар’ера | 2013 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьЦагларык займаўся хакеем у роднай Славаччыне, але рана зьехаў у Швэцыю дзеля працягу навучаньня. Запачаткаваў кар’еру ў клюбе «Люлеа». Поруч з клюбам браў удзел у розыгрышы Лігі чэмпіёнаў у сэзоне 2014—2015 гадоў[2]. Яшчэ ў 2013 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Бостан Бруінз» у трэцім раўндзе пад агульным 90 нумарам. Улетку 2016 году склаў трохгадовую дамову з клюбам, за які дэбютаваў 11 лютага 2017 году ў матчы супраць «Ванкувэр Кэнакс»[3]. Тым ня менш у чатырох сэзонах славак з большага гуляў у шэрагах фарм-клюбе «Провідэнс Бруінз»[4]. Па вяртаньні ў Эўропу ў 2020 годзе нападнік зноўку абараняў колеры «Лександу»[5]. Адзін сэзон Цагларык правёў у КХЛ, выступаючы за «Авангард», але 24 траўня 2022 году склаў двухгадовы кантракт з швайцарскім «Цугам». У складзе швайцарскай дружыны правёў толькі год.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45158/slovakia — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ «2015’s been a whirlwind for Cehlarik & Jaros». Champions Hockey League.
- ^ «Pánik žiaril, dal dva góly, asistoval a bol prvou hviezdou zápasu». SME
- ^ «Cehlárik po jedenástich zápasoch za Boston putuje späť na farmu». SME
- ^ «Peter Cehlarik signs with Leksands». Leksands IF.