Пэр Эвінд Сьвінгувуд
Пэр Эвінд Сьвінхувуд (фін. і швэдз. Pehr Evind Svinhufvud, 15 сьнежня 1861, Сяяксьмякі — 29 лютага 1944, Луўмякі) — фінскі палітычны дзяяч, прэзыдэнт Фінляндыі ў 1931-37 гг.
Пэр Эвінд Сьвінхувуд | |
па-фінску: Pehr Evind Svinhufvud | |
прэзыдэнт Фінляндыі | |
---|---|
1931 — 1937 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
15 сьнежня 1861 Сяяксьмякі |
Памёр: |
29 лютага 1944 Луўмякі |
Партыя: | |
Сужэнец: | Элен Сьвінгувуд[d] |
Дзеці: | Yngve Svinhufvud[d], Veikko Svinhufvud[d] і Eino Svinhufvud[d] |
Бацька: | Pehr Kustavi Svinhufud, heir of Qvalstad & Rapola[d][2] |
Маці: | Olga Becker[d][2] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
У 1925 годзе быў вылучаны кандыдатам на пост прэзыдэнта Фінляндыі, але на выбарах пацярпеў няўдачу. У 1930—1931 — прэм’ер-міністар, у 1931—1937 — прэзыдэнт Фінляндыі. На гэтай пасадзе праводзіў як антыкамуністычную, так і антыфашысцкую палітыку. З аднаго боку, ён ініцыяваў арышт усіх камуністаў-чальцоў парлямэнту, з другога — здушыў Мянтсяльскае паўстаньне, паднятае прафашысцкім лапуаскім рухам. На прэзыдэнцкіх выбарах 1937 году пацярпеў паразу.
Падчас «зімовай вайны» беспасьпяхова спрабаваў сустрэцца з Гітлерам і Мусаліні, але быў прыняты толькі Папам Піем XII. Карыстаўся вялікім даверам у жыхароў краіны, атрымаў ад іх мянушку «Ука-Пэка» («Стары Пэр»).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Vuoden 1907 eduskuntavaaleissa valitut kansanedustajat (фін.) — Suomen oikeusministeriö.
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.