Пэ́рлаўка тоўстая (Unio crassus) — від двухстворкавых малюскаў з рода пэрлавак сямейства бяззубак.

Пэрлаўка тоўстая
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпМалюскі
КлясаДвухстворкавыя
АтрадПэрлаўкападобныя
СямействаБяззубкі
РодПэрлаўкі
ВідПэрлаўка тоўстая
Бінамінальная намэнклятура
Unio crassus

Мае кароткую выпуклую ракавіну яйцападобнай формы. Яе паверхня гладкая, на ёй можна назіраць тонкія лініі прыросту. Даўжыня ракавіны можа складаць 44—72 мм, вышыня — 25—36 мм, шырыня — 19—27 мм.

Сустракаецца па ўсёй Эўропе (за выключэньнем яе поўначы і паўночна-ўсходняй часткі) у рэках і азёрах. На Беларусі жыве ў Бярэзіне, азёрах Мястра і Баторына.

Жыве малюск у чыстых рэках з празрыстай праточнай вадой на пясчаных, пясчана-ілістым або галечным грунце. Зрэдку можа сустракацца ў азёрах і сажалках.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Пэрлаўка тоўстаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў