Пэлягіюс II (папа рымскі)
Пелагій ІІ (лац.: Pelagіus II; памёр 7 лютага 590) — 63-і Папа Рымскі (26 лістапада 579 — 7 лютага 590), рымлянін гоцкага паходжаньня, паколькі яго бацька насіў імя Вінігільд.
Pelagіus II | |
Пелагій ІІ, Папа Рымскі | |
Пачатак папства | 26 лістапада 579 |
---|---|
Канец папства | 7 лютага 590 |
Папярэднік | Бэнэдыкт I |
Наступнік | Грыгорыюс I |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | ? |
Памёр | 7 лютага 590 |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Бацькі | Вінігільд ? |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Пантыфікат
рэдагавацьНайважнейшыя дакумэнты яго пантыфікату датычацца лангабардаў і ерасі Трох разьдзелаў. Пелагій зьвяртаўся да бізантыйскага імпэратара Маўрыкія з просьбай аб дапамозе ад нападаў лангабардаў. Не атрымаўшы дапамогі зьвяртаўся да франкаў за абаронай.
Пелагій увёў вельмі строгія нормы па цэлібату сьвятароў, якія былі перагледжаны Папам Грыгорыем І. Пад час яго пантыфікату прынялі хрысьціянства вестготы Гішпаньні, якія адмовіліся ад арыянства. Пабудаваў царкву Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура.
Памёр ад чумы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.