Бэнэдыкт I (папа рымскі)
папа рымскі
Бэнэдыкт I (па-лацінску: Benedictus PP. I; памёр 30 ліпеня 579) — папа рымскі з 2 чэрвеня 575 году па сваю сьмерць у 579 годзе. Рымлянін.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 525 або 525[1] |
Памёр | 1 жніўня 579 або 30 ліпеня 579[1] |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Не зважаючы на набегі лянгабардаў, з-за якіх сувязь паміж Рымам і Канстантынопалем была ўскладнена, прызначаньне папы бізантыйскім імпэратарам адбылося толькі праз год пасьля сьмерці папярэдніка папы Яна III. Разбуральныя набегі лянгабардаў выклікалі голад у рэгіёне, верагодна папа памёр у той час, калі прыкладаў намаганьні, каб справіцца з гэтымі цяжкасьцямі. Пахаваны ў Рыме, у базыліцы Сьвятога Пятра.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБэнэдыкт I (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Бэнэдыкт I. Catholic Encyclopedia