Пэі-дэ-ля-Люар

француская вобласьць
(Перанакіравана з «Пэй-дэ-ля-Люар»)

Пэі-дэ-ля-Люар (па-француску: Pays de la Loire, літаральна «Землі Люары») — рэгіён на захадзе Францыі. Мяжуе на паўночы з Нармандыяй (да 1 студзеня 2016 — зь Ніжняй Нармандыяй), на ўсходзе — з Цэнтрам-Валь дэ Люар і Аквітаніяй — Лімузэнам — Пуату-Шарант (да 1 студзеня 2016 — з Пуату-Шарант), на паўночным захадзе — з Брэтаньню, а на паўднёвым захадзе абмываецца Атлянтычным акіянам. Плошча 32 082 км². Насельніцтва па стане на 2013 год складала 3 660 852 чалавекі. У склад рэгіёну ўваходзяць 5 дэпартамэнтаў: Маен, Атлянтычная Люара, Мэн і Люара, Сарта й Вандэя. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Нант (292 718 жыхароў). Буйнымі гарадамі зьяўляюцца таксама Анжэ (150 125 жыхароў) і Лё-Ман (144 244 жыхароў). У адрозьненьне ад большасьці рэгіёнаў Францыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 2014 году, якая набыла моц з 1 студзеня 2016, Пэі-дэ-ля-Люар не закранула, і межы рэгіёну засталіся бяз зьменаў.

Пэі-дэ-ля-Люар
Pays de la Loire
Агульныя зьвесткі
Краіна Францыя
Статус рэгіён
Уваходзіць у зона абароны Захад[d]
Адміністрацыйны цэнтар Нант
Улучае Дэпартамэнты:
Атлянтычная Люара (44)
Мэн і Люара (49)
Маен (53)
Сарта (72)
Вандэя (85)

17 акругаў
192 кантоны
1 503 камуны
Найбуйнейшыя гарады Нант, Анжэ, Лё-Ман
Дата ўтварэньня 4 чэрвеня 1960[1]
Прэзыдэнт савету Бруно Рэтаё
Афіцыйныя мовы француская мова
Мовы ва ўжытку брэтонская, галё, француская і яе дыялекты
Насельніцтва (2013)
3 660 852 (8-е месца)
Шчыльнасьць 114 чал./км²
Плошча 32 082 км² (8-е месца)
Месцазнаходжаньне Пэі-дэ-ля-Люар
Пэі-дэ-ля-Люар на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Код ISO 3166-2 FR-PDL
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы


  1. ^ décret n° 60-516 du 2 juin 1960 portant harmonisation des circonscriptions administratives (фр.) // Journal officiel de la République française — 1960. — ISSN 0242-6773