Пэдру I (імпэратар Бразыліі)

імпэратар Бразыліі
(Перанакіравана з «Пэдру IV»)

Пэдру I (па-партугальску: Pedro I; 12 кастрычніка 1798 — 24 верасьня 1834) — імпэратар Бразыльскай імпэрыі c 12 кастрычніка 1822 году па 7 красавіка 1831 году, рэгент з 7 верасня па 12 кастрычніка 1822 году. З 10 сакавіка 1826 году па 3 сакавіка 1828 году кароль Партугаліі (рэгент пры сваёй дачцы Марыі з 3 сакавіка па 3 ліпеня 1828 і з 15 сакавіка 1830 па 20 верасьня 1834 году) як Пэдру IV (па-партугальску: Pedro IV), неўзабаве пасьля сьмерці бацькі Жуана VI перадаў трон дачцэ Марыі II.

Пэдру I
кароль Партугаліі[d] і імпэратар Бразыліі[d]
 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 кастрычніка 1798(1798-10-12)[1][2][3],
Памёр 24 верасьня 1834(1834-09-24)[1][2][3] (35 гадоў),
Пахаваны
Нашчадкі Марыя II[d], Infante Miguel of Portugal[d], Prince João Carlos, Prince of Beira[d], Princess Januária, Countess of Aquila[d], Princess Paula of Brazil[d], Princess Francisca of Brazil[d], Пэдру II, Princess Maria Amélia of Brazil[d], Isabel Maria de Alcântara, Duchess of Goiás[d], Rodrigo Delfim Pereira[d], Maria Isabel de Alcântara Brasileira[d], Pedro de Alcántara Brasileiro[d], Maria Isabel de Alcântara, Countess of Iguaçu[d] і Pedro de Alcántara Brasileiro[d]
Дынастыя Браганса[d]
Сужэнец Марыя Леапальдзіна Аўстрыйская[d] і Амелія Лёйхтэнбергская[d]
Бацька Жуан VI[d]
Маці Карлёта Жаакіна[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 12 кастрычніка 1798 году ў Лісабоне. Сын партугальскага караля Жуана VI і гішпанскай інфанты Карлёты Жуакіны. Меў імя пры нараджэньні Пэдру дзі Алкантара Франсішку Антонію Жуан Карлуш Шавіер дзі Паўлу Мігел Рафаэл Жуакін Жузэ Ганзага Пашкуал Кіпрыяну Сэрафін дзі Браганса і Бурбон (парт. Pedro de Alcântara Francisco António João Carlos Xavier de Paula Miguel Rafael Joaquim José Gonzaga Pascoal Cipriano Serafim de Bragança e Bourbon).

 
Імпэратар Пэдру I, які абвяшчае незалежнасьць Бразыліі ў 1822 годзе. Карціна працы Франсуа-Рэнэ Маро, 1844 (фрагмэнт).

У 1808 годзе зьбег ад францускіх войскаў разам з бацькам — каралём Жуанам VI у Бразылію. З гэтай краінай апынуўся зьвязаны ўвесь ягоны далейшы лёс. У 1820 годзе, пасьля рэвалюцыяў у Гішпаніі і Партугаліі, у Бразыліі, як і ва ўсёй Лацінскай Амэрыцы, пачаліся вялікія хваляваньні. Сярод афіцэраў і жыхароў Рыю-дэ-Жанэйру было шмат прыхільнікаў незалежнасьці. Пэдру спагадаў іхным плянам, такім чынам у ім яны бачылі свайго правадыра. У 1821 годзе Жуан VI вярнуўся ў Эўропу, пакінуўшы прынца замест сябе кіраваць калёніямі. У лютым 1822 году Пэдру склікаў дарадчы сход і даручыў яму распрацаваць канстытуцыю для Бразыліі. У чэрвені ён склікаў Устаноўчы сход і зьвярнуўся да бразыльцаў з заклікам да вызваленьня. Пры гэтым ён высунуў лёзунг: «Незалежнасьць або сьмерць!». У кастрычніку жыхары Рыю-дэ-Жанэйру абвесьцілі яго імпэратарам.

Да канца 1823 году ўладу новага імпэратара прызналі ўсе правінцыі Бразыліі, уключаючы паўночныя, якія даўно марылі пра стварэньне ўласнай дзяржавы. У 1825 годзе кароль Жуан прызнаў незалежнасьць Бразыліі. Пасьля гэтага паводзіны Пэдру зьмянілася. Імпэратар ігнараваў палату дэпутатаў, прызначаў і зьмяняў міністраў на сваё меркаваньне і наагул паводзіў сябе як неабмежаваны манарх. Душыў рэспубліканскі рух, заахвочваў пранікненьне ангельскага капіталу.

У той жа час прыйшла навіна пра сьмерць Жуана ў Партугаліі. Трон перайшоў да Пэдру, як да старэйшага сына. Чакалі, што ён адмовіцца ад яго на карысьць свайго малодшага брата Мігела. Але Пэдру стаў дзейнічаць па-іншаму. У сакавіку 1828 году ён выракся партугальскае кароны на карысьць сваёй дачкі Марыі, якой тады было ўсяго сем гадоў. Каб прымірыць усе партыі, ён заручыў яе з братам Мігелам. Але падзеі разьвіваліся зусім ня так, як бы хацелася Пэдру, то бок у 1828 годзе Мігел зьдзейсьніў пераварот і абвесьціў сябе каралём. Тады ў Партугаліі вызначыліся дзьве партыі: кансэрватары — за Мігела, а лібэралы — за Марыю. Апошніх ачоліў Пэдру. Але толькі ў траўні 1834 году пасьля трываньня шэрагу паразаў і ўступленьня гішпанскіх войскаў у Партугалію Мігел выракся трону і адплыў у Геную. У жніўні Марыю абвесьцілі каралевай, а Пэдру — рэгентам.

Страціў Пэдру і бразыльскі трон. Прыхільнікі незалежнасьці Бразыліі падазрона ставіліся да жаданьня Пэдру ўдзельнічаць у партугальскіх падзеях. Асьцерагаліся, што ён, стаўшы каралём Партугаліі, ізноў аб’яднае абедзьве дзяржавы. У 1830 годзе ў правінцыі Мінас-Жэрайс пачалося паўстаньне, якое перакінулася потым на сталіцу. Праз гэта Пэдру 7 красавіка 1831 году вымушаны быў выракчыся трону на карысьць свайго малалетняга сына Пэдру. Празь некалькі дзён ён зьехаў у Эўропу. Вайна падарвала здароўе Пэдру, і скончыў ён яе сьмяротна хворым. 24 верасьня 1834 году Пэдру памёр ад сухотаў у палацы Келуш, дзе і нарадзіўся[5].

Пад уплывам Партугала, Нуньеса Гарсіі і Нойкама імпэратар у вольны час складаў музычныя творы. Сярод ягоных твораў «Credo» для салістаў, хору і аркестру, увэрцюра «Te Deum», шматлікія маршы, а таксама «гімн незалежнасьці Бразыліі», які за часам панаваньня Пэдру меў статус дзяржаўнага.

  • 1798—1816: Sua Alteza Real, o Principe da Beira (Яго Каралеўская Высокасьць прынц Бэйра)
  • 1816—1822: Sua Alteza Real, o Príncipe Real do Reino Unido de Portugal, Brasil e Algarves (Яго Каралеўская Высокасьць спадчынны прынц Злучанага Каралеўства Партугаліі, Бразыліі і Алгарвэ)
  • 1822—1831: Sua Majestade Imperial, o Imperador Constitucional e Defensor Perpétuo do Brasil (Яго Імпэратарская Вялікасьць Канстытуцыйны імпэратар і вечны абаронца Бразыліі)
  • 1826—1828: Sua Majestade Imperial & Fidelíssima, O Imperador do Brasil e Rei de Portugal (Яго Імпэратарская Вялікасьць і Пэўнасьць імпэратар Бразыліі і кароль Партугаліі)
  • 1828—1834: Sua Majestade Imperial e Real, o Duque de Bragança (Яго Імпэратарская і Каралеўская Вялікасьць герцаг Браганса)

Асабістае жыццё

рэдагаваць

У 1817 годзе Пэдру ажаніўся з аўстрыйскай эрцгерцагіняй Марыяй Леапальдынай (1797—1826), дачкой імпэратара Франца II. У іх нарадзіліся сямёра дзяцей, зь якіх выжылі:

У 1829 годзе ажаніўся другі раз з Амэліяй (1812—1873), дачкой Эжэна Багарнэ, герцага Лёйхтэнбэрскага. У шлюбе нарадзілася адзіная дачка:

  1. ^ а б в г д е Itaú Cultural Dom Pedro I, Imperador do Brasil // Энцыкляпэдыя Ітау Культурал (парт.)São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7
  2. ^ а б в г д е Lundy D. R. Dom Pedro IV de Bragança, Rei de Portugal // The Peerage (анг.)
  3. ^ а б в г д е Peter (Peter I.) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ а б в г д е Musica Brasilis Project
  5. ^ Sousa, Otávio Tarquínio de. A vida de D. Pedro I (парт.). — Rio de Janeiro: José Olímpio, 1972.