Пхэньян
Пхэнья́н ці П’ёнґ’янґ (па-карэйску: 평양) — сталіца Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, на карэйскай мове азначае «шырокая зямля» ці «ўтульная мясцовасьць», разьмяшчаецца ў заходняй частцы краіны ў прыморскай нізіне, на вышыні каля 85 м над узроўнем мора на раце Тэдон, каля 50 км ад яе вусьця. Горад зьяўляецца асноўным прамысловым і навукова-эканамічным цэнтрам краіны.
Пхэньян | |
кар. 평양 | |
Першыя згадкі: | 1122 да н. э. |
Краіна: | Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка |
Плошча: | 3194 км² |
Вышыня: | 38 м н. у. м. |
Насельніцтва (2008) | |
колькасьць: | 3 255 388 чал. |
шчыльнасьць: | 1019,22 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+8:30 |
Геаграфічныя каардынаты: | 39°1′0″ пн. ш. 125°44′51″ у. д. / 39.01667° пн. ш. 125.7475° у. д.Каардынаты: 39°1′0″ пн. ш. 125°44′51″ у. д. / 39.01667° пн. ш. 125.7475° у. д. |
Пхэньян | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПхэньян — адзін з самых старажытных гарадоў Карэі — закладзены ў 1122 годзе да н. э. У 427—668 гадах сталіца каралеўства Кагурджа. Потым горад быў зьнішчаны кітайскімі войскамі. У пэрыяд з 918 да 1392 году Пхэньян выконваў ролю сталіцы Карэі. З 1592 да 1593 году часова быў захоплены японцамі. З XVII стагодзьдзя палітычны і культурны цэнтар паўночна-заходняй Карэі. У 1627 годзе Пхэньян зноў быў захоплены і зьнішчаны кітайскімі войскамі. Падчас кітайска-японскай вайны 1894—1895 гадоў горад быў значна пашкоджаны. У 1910—1945 гадах ён быў адбудаваны падчас японскай акупацыі. У 1945 годзе горад быў вызвалены савецкімі войскамі. З 1948 году — Пхэньян сталіца Паўночнай Карэі. У часе Карэйскай вайны горад знаходзіўся пад кантролем войскаў ААН, але потым быў заняты кітайскімі і паўночнакарэйскімі войскамі. Пасьля вайны горад быў адбудаваны пры дапамозе СССР і Кітаю.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьПхэньян падзелены на 19 акругаў (гуёк) і 4 раёны (кун).
Клімат
рэдагавацьКлімат мусонны, з рэзкім адрозьненьнем пораў году і сэзонаў засухі і дажджоў. Тэмпэратура паветра ў студзені -8 °C, у ліпені 24 °C. Гадавая колькасьць ападкаў каля 1000 мм.