Бурбалка даткомаў

(Перанакіравана з «Пухір кропка комаў»)

Бу́рбалка даткомаў (па-ангельску: dot-com bubble ад назвы дамэну верхняга ўзроўню .com ) — эканамічная бурбалка, якая ахапіла таварыствы, даходная дзейнасьць і бізнэс-мадэлі якіх былі сканцэнтраваныя ў інтэрнэце, і якая існавала ў пэрыяд блізка з 1995 па 2001 гады. Вяршыняю была падзея, якая адбылася 10 сакавіка 2000 году, калі індэкс NASDAQ дасягнуў 5132,52 пункты на працягу таргоў і ўпаў да 5048,62 пры закрыцьці.

Бурбалка ўтварылася ў выніку ўзьлёту акцыяў інтэрнэт-кампаніяў (пераважна амэрыканскіх), а таксама зьяўленьня вялікае колькасьці новых інтэрнэт-кампаніяў і пераарыенціроўкі старых кампаніяў на інтэрнэт-бізнэс на прыканцы 20 стагодзьдзя. Акцыі кампаніяў, якія прапаноўвалі выкарыстаць інтэрнэт для атрыманьня прыбытку, нечувана ўзьляцелі ў цане. Насамрэч гэтыя новыя бізнэс-мадэлі апынуліся неэфэктыўнымі, а выдаткаваныя ў асноўным на рэкляму вялікія крэдыты прывялі да хвалі банкруцтваў, моцнаму падзеньню індэксу NASDAQ.

І калі апошняя частка гэтага пэрыяду была чаргаваньнем рэзкіх уздымаў і абвалаў, то інтэрнэт-бум прынята адносіць да стабільнаму камэрцыйнаму росту інтэрнэт-кампаніяў, зьвязаннаму з наступам эпохі сусьветнага павуціньня, якая пачалася з першага выпуску вэб-браўзэру Mosaic у 1993 годзе й працягвалася ўсе 1990-я годы.

Спасылкі

рэдагаваць