Пугачоўскі вялікі камень

Вялікі камень Пугачоўскі — валун граніту-рапаківі фінскага тыпу, знаходзіцца за 300 мэтраў на поўнач вёскі Вялікія Пугачы (Шчучынскі раён Гарадзенская вобласьць). Геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня.

Вялікі камень Пугачоўскі
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
Валун «Вялікі камень» пугачоўскі
Валун «Вялікі камень» пугачоўскі
Разьмяшчэньнеў вёсцы Вялікія Пугачы, Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласьць
Каардынаты53°48′11.9″ пн. ш. 24°36′29.1″ у. д. / 53.803306° пн. ш. 24.608083° у. д. / 53.803306; 24.608083Каардынаты: 53°48′11.9″ пн. ш. 24°36′29.1″ у. д. / 53.803306° пн. ш. 24.608083° у. д. / 53.803306; 24.608083

Даўжыня — 8 м, шырыня — 7, вышыня (бачная) — 1,3, пэрымэтр — 21,9 м. Дасьледаваньнямі выяўлена, што валун прынесены ледавіком з тэрыторыі Фінляндыі каля 200 тысячаў гадоў таму. Мае вагу больш за 130 тон. Па непацьверджаных дадзеных зьяўляецца трэцім па велічыні валуном на тэрыторыі Беларусі.

Галерэя рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Вінакураў В.Ф., Галдзянкоў А.А. Геалагічная спадчына Беларусі і праблемы яе стварэння // Літасфера. №21. 2004.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць