Жан-Люк Мэляншон (па-француску: Jean-Luc Mélenchon; нарадзіўся 19 жніўня 1951 году, Танжэр, Марока) — францускі дзяржаўны й палітычны дзяяч левага толку, журналіст. Міністар прафэсійнай адукацыі Францыі ва ўрадзе Ліянэля Жаспэна з 2000 па 2002 год. Сябар Сэнату Францыі ад дэпартамэнту Эсон (1986—2000; 2004—2010). Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту з 2009 году (фракцыя Эўрапейскія аб’яднаныя левыя / Лева-зялёныя Поўначы). Адзін са стваральнікаў і старшыняў «Левай партыі».

Жан-Люк Мэляншон
па-француску: Jean-Luc Mélenchon
Жан-Люк Мэляншон у 2015 годзе
Жан-Люк Мэляншон у 2015 годзе
Міністар прафэсійнай асьветы Францыі
27 сакавіка 2000 году — 6 траўня 2002 году
Прэзыдэнт: Жак Шырак
Прэм’ер-міністар: Ліянэль Жаспэн
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 жніўня 1951 (73 гады)
Танжэр, Марока
Партыя: Левая партыя
Адукацыя: вышэйшая
Узнагароды:
Grand Officer of the Order of May
Выява аўтографу

Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 2012 году, на якіх ён атрымаў 11,1% галасоў выбаршчыкаў і тым самым заняў чацьвертае месца. Удзельнічае ў выбарах прэзыдэнта Францыі ў 2017 годзе.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Жан-Люк Мэляншонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў