Прэдраг Стаякавіч
Прэ́драг «Пэджа» Стая́кавіч (па-сэрбску: Предраг «Пеђа» Стојаковић; нарадзіўся 9 чэрвеня 1977 году, Пожэга, СР Харватыя, Югаславія) — сэрбскі прафэсійны баскетбаліст, які выступаў у НБА. Гуляў на пазыцыі лёгкага форварду. Быў абраны на драфце НБА 1996 году ў першым раўндзе пад агульным 14-м нумарам камандой «Сакрамэнта Кінгс». Мае падвойнае, сэрбскае і грэцкае, грамадзянства.
Прэдраг Стаякавіч Predrag Stojaković | ||
Пэджа Стаякавіч у 2011 годзе. | ||
Сакрамэнта Кінгс | ||
---|---|---|
Ліга: | НБА | |
Пазыцыя: | Асыстэнт гэнэральнага мэнэджэра па разьвіцьці | |
Асабістая інфармацыя | ||
Дата нараджэньня: | 9 чэрвеня 1977 (47 гадоў) | |
Месца нараджэньня: | Пажага, СР Харватыя, СФР Югаславія | |
Грамадзянства: | Сэрбія Грэцыя | |
Рост: | 206 см | |
Вага: | 100 кг | |
Кар’ера | ||
Драфт НБА: | 1996 / Раўнд: 1 / Пік: 14 | |
Абраны Сакрамэнта Кінгс | ||
Кар’ера гульца: | 1992—2011 | |
Пазыцыя: | Лёгкі форвард | |
Нумар: | №8, №16 | |
Каманды | ||
1992—1993 | Црвена Зьвезда (Сэрбія і Чарнагорыя) | |
1993—1998 | ПАОК (Грэцыя) | |
1998—2006 | Сакрамэнта Кінгс (НБА) | |
2006 | Індыяна Пэйсэрз (НБА) | |
2006—2010 | Нью-Арлеан Горнэтс (НБА) | |
2010—2011 | Таронта Рэптарз (НБА) | |
2011 | Далас Мэвэрыкс (НБА) | |
Дасягненьні і ўзнагароды | ||
Чэмпіён НБА (2011) | ||
3 × Удзельнік гульні ўсіх зорак НБА (2002, 2003, 2004) | ||
Другая сымбалічная зборная НБА (2004) | ||
Эўропа: | ||
Лідэр Эўралігі паводле пунктаў (1998) | ||
Чэмпіён Кубку Корача ФІБА (1994) | ||
2 × Найлепшы эўрапейскі баскетбаліст «Містэр Эўропа» (2001, 2002) | ||
Найлепшы эўрапейскі баскетбаліст па вэрсіі «Эўраскар» (2001) | ||
Грэцыя: | ||
Самы каштоўны гулец Грэцкай лігі (1998) | ||
Чэмпіён Кубку Грэцыі (1995) | ||
2 × Самы каштоўны ўдзельнік гульні ўсіх зорак Грэцыі (1997, 1998) | ||
Статыстыка ў НБА | ||
Агулам | Сярэдняе | |
Рэгулярны сэзон[a] | ||
Гульні: | 804 | |
Пункты: | 13647 (177) | 17.0 (164) |
Падборы: | 3782 | 4.7 |
Перадачы: | 1408 | 1.8 |
Перахопы: | 747 | 0.9 |
Блёкшоты: | 106 | 0.1 |
Трохпунктавыя кідкі: | 1760 (18) | 2.2 |
Плэй-оф | ||
Гульні: | 95 (176) | |
Пункты: | 1367 (139) | 14.4 (199) |
Падборы: | 463 (192) | 4.9 |
Перадачы: | 92 | 1.0 |
Перахопы: | 76 (163) | 0.8 |
Блёкшоты: | 17 | 0.2 |
Трохпунктавыя кідкі: | 162 (32) | 1.7 |
Абноўлена: 26 чэрвеня 2019 | ||
| ||
Спасылкі | ||
Статыстыка на Basketball-Reference.com | ||
Сакрамэнта Кінгс — №16 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМаладыя гады
рэдагавацьНарадзіўся ў сэрбскай сям’і Міядрага і Бранкі Стоаякавічаў у харвацкім горадзе Пожэга. Падчас вайны на Балканах сям’я Прэдрага пераехала ў Бялград, дзе ён стаў выступаць за мясцовы баскетбольны клюб «Црвэна Зьвезда».
У 1994 годзе пераехаў у Грэцыю, дзе стаў выступаць за клюб ПАОК з гораду Салёнікі. Таксама ён атрымаў грэцкае грамадзянства і новае прозьвішча Кініс. Сваёй яскравай гульнёй у чэмпіянаце Грэцыі Прэдраг прыцягнуў да сябе ўвагу скаўтаў амэрыканскіх клюбаў і ў 1996 годзе быў абраны на драфце НБА пад 16-м нумарам клюбам «Сакрамэнта Кінгс», аднак пасьля драфту ён яшчэ два гады правёў у ПАОК, перш чым перабрацца за акіян. У сваім апошнім сэзоне ў Грэцыі быў прызнаны самым вартым гульцом чэмпіянату, таксама сваім трохпунктавым кідком за 2 сэкунды да канца апошняга матчу паўфіналу плей-оф супраць «Алімпіякосу» ён здабыў для сваёй каманды перамогу ў сэрыі і перапыніў пяцігадовую гегемонію «Алімпіякосу» ў чэмпіянаце. У фінале ПАОК саступіў «Панацінаікос», лідэрам якога быў Байран Скот, які пазьней трэніраваў Стаякавіча ў Новым Арлеане.
НБА
рэдагавацьУ першых двух сэзонах у НБА быў рэзэрвовым лёгкім форвардам «Кінгс», аднак у сэзоне 2000—2001 стаў асноўным гульцом каманды, правёў усе свае 75 матчаў, выходзячы на пляцоўку ў стартавай пяцёрцы, набіраючы ў сярэднім 20,4 балу і робячы 5,8 падбору пры адсотку рэалізацыі трохпунктавых кідкоў 40%. Па выніках сэзону заняў другое месца ў апытаньні на званьне самага прагрэсуючага гульца Асацыяцыі, саступіўшы толькі Трэйсі Макгрэдзі з «Арланда Мэджык».
У сэзонах 2001—2002 і 2002—2003 працягваў дэманстраваць высокую выніковасьць, два гады запар удзельнічаў у матчы ўсіх зорак НБА і выйграваў конкурс па трохпунктавых кідках. У сэзоне 2003—2004 ізноў прыняў удзел у матчы ўсіх зорак, заняў другое месца ў лізе па сярэдняй колькасьці балаў, якія набіраюцца за гульню (24,2), заняў чацьвертае месца ў галасаваньні на званьне самага вартага гульца Асацыяцыі і быў уключаны ў другую сымбалічную зборную ўсіх зорак НБА.
З сэзону 2004—2005 атрымаў запар некалькі траўмаў, з-за якіх ён прапускаў гульні чэмпіянату, ня мог набраць аптымальную форму і ўжо не дэманстраваў такую высокую выніковасьць, як у папярэдніх сэзонах. 25 студзеня 2006 году «Кінгс» абмянялі Прэдрага на Рона Артэста ў «Індыяна Пэйсэрз». Напрыканцы сэзону, у разгар сэрыі плэй-оф, Стаякавіч атрымаў чарговую траўму і ня змог дапамагчы «Індыяне» прайсьці «Нью-Джэрзі Нэтс». У міжсэзоньне 2006 году Стаякавіч падпісаў з «Пэйсэрз» новы кантракт, пасьля чаго генэральны мэнэджар «Індыяны» абмяняў яго ў «Нью-Арлеан Горнэтс» на права падпісаньня кантракту з ангельцам Эндру Бэтсам.
Выступы ў «Горнэтс» пад кіраўніцтвам Байрана Скота Стаякавіч пачаў даволі пасьпяхова, 14 лістапада 2006 году ён набраў рэкордныя для сябе 42 балы ў гульні супраць «Шарлот Горнэтс». Аднак цяжкая траўма сьпіны неўзабаве вывела яго са строю да канца сэзону 2006—2007, у якім ён правёў усяго 13 матчаў. У наступным сэзоне Прэдраг адыграў зь першых хвілін амаль усе матчы рэгулярнага чэмпіянату і зрабіў істотны ўнёсак у занятае «Горнэтс» 2-е месца ў Заходняй канфэрэнцыі і выхад у паўфінал канфэрэнцыі ў плэй-оф.
Зборная
рэдагавацьУ складзе нацыянальнай зборнай Югаславіі станавіўся чэмпіёнам сьвету ў 2002 годзе і чэмпіёнам Эўропы ў 2001 годзе. У 1999 годзе выйграў бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы. У 2001 годзе быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Эўропы, у 2002 годзе — увайшоў у сымбалічную зборную чэмпіянату сьвету. У 2000 годзе прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях ў Сыднэі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПрэдраг Стаякавіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў