Прынцыпы
Прынцыпы (па-лацінску: princeps — першы) — у войску Старажытнага Рыму — ваяры цяжкае пяхоты рымскага легіёну у IV—II стагодзьдзях да н. э. Першапачаткова з другой маёмаснай клясы, мелі ахоўнае ўзбраеньне (без паножаў), доўгія дзіды й мячы, складалі першую лінію ў баявым парадку: адгэтуль назва; з III ст. да н. э. — ваяры 30-40 гадоў, узброеныя мячамі й пілумамі (кароткія кідальныя дзіды), разьмяшчаліся ў другой лініі; пасьля другое Пунічнае вайны ставіліся зноў у пэршай лініі.
Прынцыпы ў складзе Легіёну
рэдагавацьПаводле Палібію й Лівію, у складзе легіёну знаходзілася роўная колькасьць прынцыпаў і гастатаў. Пасьля ваеннае рэформы Каміла легіён з 4200 чалавек уключаў 10 маніпулаў прынцыпаў па 120 чалавек. Кожная маніпула падзялялася на дзьве цэнтурыі пад кіраўніцтвам цэнтурыёну.
Узбраеньне й тактыка
рэдагавацьПрынцыпы былі ўзброены кідальнымі дзідамі (пілумамі) ды традыцыйным кароткім мячом-глядыем. Астатняе экіпіяваньне яны куплялі на свае сродкі: звычайна яно складалася зь вялікага прастакутнага шчыта (скутум), бронзавага шлему й кальчугі.
Па Лівію, прынцыпы ўступалі ў бой, калі гастатам не атрымоўвалася рашучым націскам зламаць супраціў ворага. У гэтым выпадку яны арганізавана адыходзілі за лінію прынцыпаў, дзе знаходзіўся сьцяг легіёну, а маніпулы прынцыпаў арганізоўвалі суцэльную лінію й атакавалі ворага. Калі напад прынцыпаў не давал выніку, яны адыходзілі за трэцюю лінію трыарыяў.
Пасьля рэформы Марыя прынцыпы ўвайшлі ў склад кагорты, захаваўшы свой тытул, аднак страціўшы асаблівае ўзбраеньне.
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Вэліты — від лёгкай пяхоты ў Старажытнай Грэцыі, потым у Старажытным Рыме ў 4—3 ст. да н. э.
- Гастаты
- Пілюм — кідальнае дзіда, якое складалася на ўзбраеньні легіёнаў Старажытнага Рыму.
- Трыарыі
- Рымскі легіён