Трыарыі
Трыарыі (ад лац. tres — тры) — воіны цяжкай пяхоты ў Старажытным Рыме ў 5 — 2 ст. д. н. э.
Зброя — цяжкая дзіда, меч. Засьцерагальнае ўзбраеньне — шлем, нажныя латы, шчыт.
Камплектаваліся дасьведчанымі воінамі. Складалі 3-ю лінію баявога пастраення легіёну (адсюль назва), за гастатамі і прынцыпамі.
Уводзіліся ў бой у вырашальны момант дзеля нарошчваньня сілы ўдару першых дзвюх ліній або дзеля стрымлівання варожага націску.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |