Прудоўка

рака ў Беларусі

Прудоўка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Ліпы. Цячэ ў Буда-Кашалёўскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 28 км. Плошча вадазбору 106 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Рака
Прудоўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Забалоцьця
Вусьце Ліпа
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 26 км

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Антонаўка.

Пачынаецца на поўнач ад вёскі Забалоцьця Буда-Кашалёўскага раёну. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Вадазбор нізінны, пад лесам 46%[1].

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 262.

Літаратура

рэдагаваць