Ліпа (рака)
Лі́па — рака ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 577 км². Выдатак вады ў вусьці 2,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Ліпа | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Вуглы |
Вусьце | Сож |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 62 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,4 м³/с |
Плошча басэйну | 577 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Вуглы Рагачоўскага раёну, упадае ў раку Сож на паўднёвым ўсходзе ад вёскі Андрэеўка. Цячэ ў межах Прыдняпроўскай нізіны.
Даліна пераважна трапэцападобная, шырыня яе да 1 км у вярхоўі і да 3,5 км у сярэдняй і нізкай плыні. Схілы на вялікім працягу адкрытыя, вышынёй 6—10 м. Абалона ў вярхоўі перарывістая, вузкая, у сярэдняй і нізкай плыні двухбаковая, шырынёй ад 0,5 км да 3 км. Рэчышча на працягу 36 км каналізаванае: выток — мост ля вёскі Любавін (8,5 км), 1 км на поўнач ад вёскі Кастрышча — 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дубовіца (27,5 км). На астатнім працягу зьвілістае, шырынёй 8—10 м. Прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 221
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 221