«Прамэтыдыён. Рэч у двух дыялёгах з эпілёгам» (па-польску: Promethidion. Rzecz w dwóch dialogach z epilogiem) — вершаваная паэма, дыдактычны трактат Цыпрыяна Каміля Норвіда. Хутчэй за ўсё зьявілася ў 18481849 гадах, дапрацаваная ў 1850 і выдадзеная годам пазьней у Парыжы. Паэт прысьвяціў яе памерламу сябру — Лубеньскаму.

Складаецца з двух частак:

  • Багуміла. Дыялёг, у якім вядзецца размова пра мастацтва і віды мастацтва.
  • Веслаў. Дыялёг, у якім вядзецца размова пра праўду, аб яе промнях і духу.

Гэтыя разважаньні адлюстроўваюць разуменьне аўтарам эстэтыкі і мастацтва філязофіі Плятона. У дадзенай працы аўтар сьцвярджае неабходнасьць стварэньня асобнага нацыянальнага мастацтва. Найважнейшай задачай выяўленчага мастацтва, як ён лічыць, зьяўялецца ўвасабленьне ідэалу і распаўсюджаньне прыгажосьці. Гэтыя дзеяньні пераадольваюць адлегласьць паміж аўтарам і грамадзтвам, каб надаць маральны сэнс. Праца дасягнула найвялікшай папулярнасьці ў часы Маладой Польшчы і міжваеннага 20-годзьдзя.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць