Цыпрыян Каміль Норвід

Цыпрыян Каміль Норвід (па-польску: Cyprian Kamil Norwid; 24 верасьня 1821, Ляскова-Глухы, каля Варшавы — 23 траўня 1883, Парыж) — польскі паэт, драматург, празаік, жывапісец.

Цыпрыян Каміль Норвід
польск. Cyprian Kamil Norwid
Cyprian Norwid.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 верасьня 1821
Сьцяг Польскага Каралеўства Ляскова-Глухы, каля Варшавы, Расейская імпэрыя
Памёр 23 траўня 1883 (61 год)
Сьцяг Францыі Парыж, Францыя
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, маляр, скульптар, пісьменьнік, драматург, графік
Жанр рамантызм, парнасізм
Мова польская мова[1]
Значныя творы Klaskaniem mając obrzękłe prawice...
Vade-mecum
Promethidion
Czarne kwiaty. Białe kwiaty
Подпіс Выява аўтографу
Wikisource-logo.svg Творы ў Вікікрыніцах

БіяграфіяРэдагаваць

У 1842 Норвід легальна выехаў у Дрэздэн, афіцыйна — для ўдасканаленьня ў скульптурным мастацтве, і застаўся ў эміграцыі. Жыў у Вэнэцыі і Флярэнцыі, у 1844 пасяліўся ў Рыме. У Бэрліне наведваў лекцыі ва ўнівэрсытэце і сходы польскіх эмігрантаў. У 1846 быў арыштаваны і высланы з Прусіі. Жыў у Брусэлі, потым у Рыме, дзе пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам і Зыгмунтам Красінскім.

У 1849—1852 жыў у Парыжы, пазнаёміўся з Юльюшам Славацкім і Фрыдэрыкам Шапэнам, таксама з Іванам Тургеневым і Аляксандрам Герцэнам. Жыў у галечы, пакутаваў ад неразуменьня крытыкі і непаразуменьняў у адносінах з блізкімі людзьмі. Паступова губляў зрок і слых.

 
Рукапіс верша Норвіда «Фартэпіяна Шапэна»

Пры садзейнічаньні Ўладзіслава Замойскага ў лістападзе 1852 выехаў у ЗША. У 1853 уладкаваўся ў майстэрні графіка ў Нью-Ёрку. Калі даведаўся аб пачатку Крымскай вайны, вырашыў вярнуцца ў Эўропу. Вярнуўся ўлетку 1854 у Лёндан, зарабляў на жыцьцё выпадковымі працамі. Па вяртаньні ў Парыж апублікаваў некалькі твораў. Зь лютага 1877 жыў у польскім дабрачынным прытулку на ўскраіне Парыжу Іўры, дзе і памёр. Прах паэта быў перанесены ў агульны дол невядомых польскіх вандроўцаў на могілках Манмарансі.

ТворчасьцьРэдагаваць

 
Норвід у 1861

Аўтар навэл («Ad leones!», 1883, і інш.), паэм, драм. Сярод лепшых твораў Норвіда — паэтычны цыкл «Vade-mecum» (18651866), філязофская паэма «A Dorio ad Phrygium» (1871), трагедыі «За кулісамі» (18651866), "Клеапатра і Цэзар(Kleopatra i Cezar, 18701872), «Пярсьцёнак велікасьвецкай дамы» (Pierścień Wielkiej Damy, czyli Ex-machina Durejko, 1872).

Пры жыцьці была апублікаваная малая частка яго паэзіі і прозы (шмат са спадчыны згублена). Прызнаньне атрымаў пасьмяротна, галоўным чынам пасьля таго, як польскі крытык Зянон Пшасмыцкі «адкрыў» яго ў 1904, пачаўшы публікаваць творы і артыкулы аб творчасьці Норвіда. Стаў прылічацца да найбуйнейшых польскіх паэтаў нароўні з Міцкевічам і Юльюшам Славацкім, зацьміўшы Зыгмунта Красінскага.

Поўны збор твораў выйшаў у адзінаццаці тамах (Варшава, 1971—1976).

Пераклады на беларускуюРэдагаваць

  • Ідзі за мною : лірыка / Цыпрыян Норвід; пер. з польск., [прадм. і заўв. Алега Мінкіна; маст. С. В. Чарановіч]. — Мінск : «Мастацкая літаратура», 1993.

Творы Норвіда на беларускую перакладаў таксама Васіль Сёмуха.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць