Пракуратура Першатравенскага раёну
Пракуратура Першатравенскага раёну места Менск[1] — гарадзкая ўправа ў месьце Менск. Акруга дзейнасьці — Першатравенскі раён, м. Менск. Вышэйшая ўстанова — Пракуратура места Менск.
Пракуратура Першатравенскага раёну м. Менск | |
Даведка | |
---|---|
Папярэднік | Пр-ра Першатравенскага раёну м. Менск БССР |
Дата ўтварэньня | 27 ліпеня 1991 (33 гады таму) |
Задача | 1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд, 2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам |
Сядзіба | 220141 Беларусь, м. Менск, вул. Русіянава, 8 |
Дзейнічае ў месцах | Першатравенскі раён |
Службовыя мовы | расейская беларуская |
Пракурат | Праневіч Віктар Юр'евіч |
Управа | Пр-ра Менску |
Галоўная ўправа | Ген. пракуратура |
Зьвязаныя службы | суд СК РБ міліцыя ДПК РБ КДБ РБ Адвакатура |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
- Асноўны артыкул: Раённая пракуратура
Пракуратура знаходзіцца ў месцы: 220141 г. Менск, вул. Русіянава, 8.
Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — пракурат Праневіч Віктар Юр’евіч[a] і мае званьне старшы раднік юстыцыі.
Назва
рэдагавацьНазва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:
Сьцяг | Правапіс | Назва |
Тарашкевіца | Пракуратура Першатравенскага раёну места Менск | |
Наркамаўка | Пракуратура Першатравенскага раёна г. Мінск |
Дзейнасьць
рэдагавацьПракуратура назірае за выкананьнем права ўсімі грамадамі й людзьмі. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца зь міліцыі (райаддзел унутраных спраў, або гараддзел унутраных спраў). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.
Права
рэдагавацьУ адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[2]:
- забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
- абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.
У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:
- дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
- выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
- выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
- адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
- выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.
Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў.
Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.
Сьпіс законаў
рэдагавацьПракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Па-расейску: "Проневич Виктор Юрьевич".
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пракуратура места Менск. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 1 студзеня 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка ў сеціве (бел.)