«Правака́цыя» — беларускі панк-рок гурт, які існаваў у 90-х гадах XX стагодзьдзя. Заснавальнікам і лідэрам гурта быў Альгерд Бахарэвіч, які пісаў тэксты песьняў і зьяўляўся вакалістам. Тэксты песьняў маюць найперш іранічна-палітычны характар, уяўляюць сабой своеасаблівы творчы пратэст.

Правакацыя
Гады 1993—2000
Месца ўтварэньня Менск, Беларусь
Мова беларуская
Жанр панк-рок
Удзельнікі Альгерд Бахарэвіч
Уладзімер Лушчынскі
Вольга Краўцова
Андрэй Бараноўскі

Гісторыя

рэдагаваць

Гурт быў створаны ў 1993 годзе, дэбют адбыўся на першым фэстывалі «Раздавім фашысцкую гадзіну» ў Менску. У гады існаваньня гурт прымаў удзел у шматлікіх акцыях і фэстывалях, сярод якіх варта адзначыць «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Вольныя танцы», «Хай што-небудзь адбудзецца», «Гэта ты, Моцарт?!», усяго было дадзена каля паўсотні канцэртаў. Акрамя Менску гурт граў у Магілёве, Лагойску, Талачыне. Апошні канцэрт «Правакацыі» быў дадзены ў 2000 годзе ў менскім клюбе «Медыюм» сумесна зь беларускім гуртом Hate to State і ірляндзкім Call Center. 22 лютага 2003 гурт узьяднаўся каб даць яшчэ адзін канцэрт, які адбыўся ў Талачыне.

Удзельнікі

рэдагаваць

За час існаваньня «Правакацыі» ў яе складзе грала 11 музыкаў. Фактычна, адзіным нязьменным чальцом гурта зьяўляўся «Алежка» — Альгерд Бахарэвіч.

У 1999 годзе гуртом быў запісаны і выдадзены адзіны студыйны альбом пад назвай «Звычайная раніца». Больш раньнія запісы рабіліся ў хатніх умовах і распаўсюджваліся толькі сярод знаёмых. Альбом «Звычайная раніца» ўключае 8 кампазыцыяў.

  1. «Карычневае»
  2. «Не занадта»
  3. «Шэф у гістэрыцы»
  4. «Квітней, мая Быдляндыя»
  5. «Тан’я»
  6. «I Wanna Be Your Dog»
  7. «Нацыянальны сход»
  8. «Адчай»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць