Помнік князю Гедзіміну (Ліда)

Славутасьць
Помнік князю Гедзіміну
Краіна
Месцазнаходжаньне Ліда

По́мнік кня́зю Гедзімі́ну — конная скульптура на пляцоўцы ля Лідзкага замку (на рагу вуліцаў Грунвальдзкай і Замкавай), першы і адзіны помнік вялікаму князю літоўскаму Гедзіміну ў Беларусі.

Гісторыя рэдагаваць

У кастрычніку 2017 году Лідзкі райвыканкам абвясьціў конкурс на лепшы эскіз скульптуры «Заснавальнік замка — князь Гедзімін», у якім узялі ўдзел 28 прац. У лютым 2018 пасьля падліку галасоў перамог сумесны эскіз скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава[1].

Былі спрэчкі па напісаньні імя князя «Гедзімін» ці «Гедымін», але Рэспубліканская мастацка-манумэнтальная рада зацьвердзіла на помніку надпіс «Гедымін»[2].

12 жніўня 2019 году пачаліся працы па ўсталяваньні помніку. Мяркуецца яго афіцыйнае адкрыцьцё адбудзецца 7 верасьня, пад час сьвяткаваньня Дня гораду[3]. Помнік усталяваны на грошы лідзкага прадпрыемства «Белтэкс оптык».

Апісаньне рэдагаваць

Бронзавая конная статуя князя, вагай каля 3 тонаў і вышынёй да 6 мэтраў, будзе пастаўленая на высокі пастамэнт. Гедзімін паказаны ў дасканалых рыцарскіх дасьпехах, але без шалому і ў багатым убраньні. На галаве князя карона, бо ён, як раней і Міндоўг, называў сябе каралём. Яго рука ўладна ляжыць на мячы, што сымбалізуе сабой ваяўнічы характар улады таго гістарычнага пэрыяду. Аднак, меч не аголены і першую чаргу зьяўляецца сымбалям абароны і аховы княства. Пастамэнт выкананы з грубага граніту, сымбалізуе сабой краіну. Доўгая мантыя, як адзнака княжацкай улады, цяжкай драпіроўкай спадае на пастамэнт, часткова ахінае яго, уяўляе сабой сымбаль апекі над дзяржавай. Пры ўсёй мастацкай абагульненасьці вобразу Гедзіміна, ягонае аблічча адпавядае гістарычнай праўдзе, чаму паспрыялі шматлікія кансультацыі з навукоўцамі[1].

На гранітным пастамэнце зьмешчаныя імя князя і адзін зь дзяржаўных сымбаляў Вялікага Княства Літоўскага — герб «Калюмны» (або «Слупы Гедзіміна»)[1].

Крыніцы рэдагаваць