Помнік Францішку Багушэвічу (Жупраны)

помнік у Жупранах
помнік
Помнік Францішку Багушэвічу
Краіна Беларусь
Мястэчка Жупраны
Аўтар праекту Заір Азгур
Дата заснаваньня 1958
Будаваньне ???—1958 гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь

Помнік Францішку Багушэвічу — помнік клясыку беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу ў аграгарадку Жупраны Ашмянскага раёна.

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь

Пастаўлены ў 1958 г. ў сквэры. Аўтарам помніка стаў скульптар Заір Азгур. Помнік уяўляе сабой бронзавае паўгрудзьдзе вышынёй 0,9 м па пастамэнце вышынёй 2,16 м з 2 неапрацаваных глыб чырвонага граніту. Рысы твару перададзены з партрэтным падабенствам: высокі лоб, шырокая барада, вусы, цьвёрды сканцэнтраваны позірк. Сурдут з высокай засьцежкай, пакінуты па плечы плашч дапаўняюць характарыстыку вобразу. Каля помніка — кветнікі і дэкаратыўныя кусты.

2 жніўня 2016 году Пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь помніку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі рэспубліканскага значэньня[1].

Літаратура

рэдагаваць
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.