Позірк або погляд — адзін са спосабаў невербальнай перадачы інфармацыі з дапамогай вачэй.

Позірк можа выказваць і выклікаць эмоцыі і псыхічны стан, можа быць уважлівым, зацікаўленым, захопленым, але бывае і нахабным, задзірлівым, пагардлівым, напышлівым.

Характарыстыкі ўплывовага позірку: упэўнены, добры, прывабны, фліртуючы, цьвёрды, чароўны, позірк драпежніка.

Інэрвацыя позірку

рэдагаваць

Рух вачэй ажыцьцяўляецца цягліцамі інэрвуемымі вокарухальным, блёкавым і адводным нэрвамі. Пры гэтым рухі вачэй могуць быць як адвольнымі так і міжвольнымі, нармальны і паталягічнымі. Пры гэтым міжвольныя рухі вачэй адлюстроўваюць унутраны стан чалавека і іх можна інтэрпрэтаваць. У прыватнасьці інтэрпрэтацыяй міжвольных рухаў вачэй займаецца НЛП.

Глядзіце таксама

рэдагаваць