Пол Бафа

мальтыйскі палітык

Сэр Пол Бафа (па-мальтыйску: Paul Boffa; 30 чэрвеня 1890, Біргу, калёнія Мальта — 6 ліпеня 1962, Паала, калёнія Мальта) — мальтыйскі дзяржаўны дзяяч, прем'ер-міністар Мальты (1947—1950).

Пол Бафа
4 лістапада 1947 — 26 верасьня 1950
Наступнік Энрыка Міцьці
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 чэрвеня 1890(1890-06-30)
Памёр: 6 ліпеня 1962(1962-07-06) (72 гады)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
афіцэр ордэна Брытанскай імпэрыі рыцар-бакаляўр

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1912 г. скончыў мэдычны факультэт Каралеўскага унівэрсытэту Мальты; атрымаў ступень доктара мэдыцыны. Падчас Першай сусьветнай вайны служыў у Каралеўскім мэдычным корпусе на Мальце, у Салёніках і на санітарных судах. Пасьля вайны працаваў урачом агульнай практыкі ў Паале.

У 1921 годзе ўступіў у шэрагі Лейбарысцкай партыі, а ў 1924 годзе быў абраны ў Заканадаўчы сход. У 1927 году быў абраны старшынём Лейбарысцкай партыі. У 1936—1939 гг. быў сябрам Выканаўчай рады. Падчас Другой сусьветнай вайны служыў лекарам. На першых пасьляваенных выбарах (1945) зноў абіраецца ў парлямэнт краіны.

У 1947-1950 гг. — прэм'ер-міністар Мальты як брытанскай калёніі. Урад Бафы пачаў стварэньне сацыяльнай сыстэмы на астравах, палепшыўшы сыстэмы пачатковай адукацыі і пэнсійнага забесьпячэньня. Аднак рознагалосьсі паміж прабрытанскім Бафам і больш нацыяналістычным Мінтафам прывялі да расколу партыі ў 1949 году, у выніку чаго Бафа са сваімі прыхільнікамі ўтварыў мальтыйскую Рабочую партыю, якая з 1950 па 1955 год фармавала недаўгавечныя ўрады з кансэрватыўнымі нацыяналістамі. У 1950 годзе прайграў парлямэнцкія выбары і сышоў у адстаўку.

У 1951-1955 гадах - міністар аховы здароўя і сацыяльных службаў у кабінэце Джорджа Олівэра. У 1955 годзе сышоў з палітыкі па стане здароўя. У 1956 годзе быў атрымаў ад каралевы Лізаветы II званьне рыцара.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць