Польскі адчынены ўнівэрсытэт імя Тадэвуша Касьцюшкі
Польскі адчынены ўнівэрсытэт імя Тадэвуша Касьцюшкі ў Берасьці (па-польску: Polski Uniwersytet Otwarty im. Tadeusza Kościuszki w Brześciu) – недзяржаўная навучальная ўстанова, якая дзейнічала ў 1990-я годы ў Берасьці. Ставіла сабе мэту павышэньне ведаў наконт польскае гісторыі й культуры. Накіравана была на жыхароў Берасьця й вобласьці.
Польскі адчынены ўнівэрсытэт імя Тадэвуша Касьцюшкі ў Берасьці | |
Polski Uniwersytet Otwarty im. Tadeusza Kościuszki w Brześciu | |
Тып | Недзяржаўны |
---|---|
Рэктар | Алена Ківако |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Берасьце |
Вобласьць | Берасьцейская вобласьць |
Краіна | Беларусь |
Характарыстыка
рэдагавацьУ 1999 годзе пасаду рэктара Польскага адчыненага ўнівэрсытэта займала дацэнт Алена Ківако, якая была таксама арганізатарам навучання польскае мовы ў Берасьцейскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Алаксандра Пушкіна. Праграма лекцыі на 1999 год для жыхароў Берасьця і Берасьцейскае вобласьці ўключала ў сябе тэмы: грамадзка-палітычная дзейнасьць Адама Міцкевіча для незалежнасьці Айчыны, Фрыдэрык Шапэн (1810—1849) — самы знакаміты польскі кампазытар, міжнародная сытуацыя Польшчы ў перададні другай сусьветнай вайны (60 гадавіна абарончай вайны), грамадзка-палітычная й экаманічная сітуацыя III Рэчы Паспалітай. Унівэрсытэт плянаваў каксама сесію, прысвечаную Канстытуцыі 3 Мая — Для выратавання нашай Айчыны і яе межаў, а таксама сесію, прысвечаную 81 гадавіне аднаўлення незалежнасьці Польшчы.