Полацка-Віцебская даўніна

(Перанакіравана з «Полацка-Віцебская старына»)

«По́лацка-Ві́цебская даўніна́» (па-расейску: Полоцко-Витебская старина) ― пэрыядычны зборнік навуковых працаў, гістарычных артыкулаў і архіўных дакумэнтаў, выдаваўся Віцебскай навуковай архіўнай камісіяй у 1909—1916 гадох у Віцебску.

Гісторыя

рэдагаваць

Да 1910 року зборнік меў назву «Труды Витебской учёной архивной комиссии».

Выйшла 4 выпускі:

Сярод працаў і артыкулаў найбольш значныя: «Полацкі князь Усяслаў і ягоны час» (па-расейску: Полоцкий князь Всеслав и его время) выкладчыка Віцебскага настаўніцкага інстытуту Д. С. Леанардава, «Казаньні ісьляндзкіх, або скандынаўскіх, сагаў пра Полацак, князёў полацкіх і раку Дзьвіну» (па-расейску: Сказания исландских, или скандинавских, саг о Полоцке, князьях полоцких и реке Западной Двине), «Рысунак м. Віцебску 1664 году» (па-расейску: Чертёж г. Витебска 1664 года), «Малюнкі фартэцыяў, пабудаваных на загад цара Івана Жахлівага пасьля заваяваньня Полацку ў 1563 г.» (па-расейску: Рисунки крепостей, построенных по повелению царя Ивана Грозного после завоевания Полоцка в 1563 г.), «Гістарычны нарыс Віцебскае Беларусі» (па-расейску: Исторический очерк Витебской Белоруссии), «Спосабы заворкі зямлі й засеву хлябоў у Беларусі й у Вялікім княстве Літоўскім напрыканцы 16 і ў пачатку 17 стст.» (па-расейску: Способы запашки земли и посева хлебов в Белоруссии и в Великом княжестве Литовском в конце 16 и начале 17 века) (па А. Гваніні) А. П. Сапунава, «Помнікі царкоўнае даўніны Полацка-Віцебскага краю й іх захаваньне» (па-расейску: Памятники церковной старины Полоцко-Витебского края и их охранение) віцебскага лекара і краязнаўцы П. М. Красавіцкага, «Езуіты ва ўсходняй частцы Беларусі з 1579 па 1772 г.» (па-расейску: Иезуиты в восточной части Белоруссии с 1579 по 1772 г.) І. Я. Мітрашэнка, «Мястэчка Бешанковічы» (па-расейску: Местечко Бешенковичи) І. С. Рабініна

У зборніках зьмяшчаліся матэрыялы пра Грунвальдзкую бітву, пра гістарычны камень ваяводы Воўчага Хваста з гарадзішча Масковічаў, пра Полацкі кадэцкі корпус, Успаміны пілігрымаў пра Сьвята-Эўрасіньеўскія дні у траўні 1910 року, успаміны ўдзельнікаў франка-расейскай вайны 1812 року на тэрыторыі Беларусі (паўкоўнака Карпава, маркіза дэ Пастарэ), дакумэнты пра вайну 1812 на Віцебшчыне, справаздачы пра працы Віцебскай навуковай архіўнай камісіі і інш.

Артыкулы ў 3-м выпуску зборніка ― князя А. М. Дандукава-Корсакава «Старажытны помнік „Воўчага хваста“ ў краіне радзімічаў» (па-расейску: Древний памятник „Волчьего хвоста“ в стране радимичей) і Г. Ванкеля «Эратычны валун зь фінікійскім надписам, знойдзены каляСмаленску ў Расеі» (па-расейску: Эрратический валун с финикийской надписью, найденный близ Смоленска в России) ― да цяперашняга часу зьяўляюцца прадметам спрэчкі між архіёлягаў і філёлагаў. Трактаваньні навукоўцамі надпісаў на Пнявіскім камні вельмі разнастайны.

Літаратура

рэдагаваць
  • Шумейка М. Ф. «По́лацка-Віцебская даўніна́» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй (белор.) / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 454. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.
  • Пивовар Н. Исследователи Полоцко-Витебской старины XVI-1944. ― Витебск, 2006.
  • Улащик Н. Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. ― М., 1973.
  • Улащик Н. Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. — М., 1985.
  • Шумейко М. Ф. История белорусской археографии / Археография: курс лекций. — Мн.: БГУ, 2005.
  • Актуальныя праблемы крыніцазнаўства айчыннай гісторыі. Матэрыялы міжнародной навукова-практычнай канферэнцый, прысвечанай 450-годдзю віцебскага гарадскога права і 100-годдзю выдания першай кнігі зборніка «Полоцко-Витебская старина». Вицебск, 6-7 кастрычніка 2011. ― Вицебск: УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2011.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць