Пляц Сьвятога Марка (Заграб)
Загрэбскі пляц Сьвятога Марка (па-харвацку: Trg svetog Marka u Zagrebu альбо харв. Markov trg) — пляц у цэнтральнай частцы Верхняга гораду (Горны град) сталіцы Харватыі Загрэбу, дзе разьмешчаны важныя аб’екты ўлады краіны і храмы.
Ранейшая назва пляцу — Радзічава (харв. Radićev trg).
У межах пляцу разьмешчаны касьцёл Сьвятога Марка, адзін з найстарэйшых будынкаў гораду, касьцёл даў назву пляцу. На пляцы месьцяцца некалькі вышэйшых дзяржаўных установаў Рэспублікі Харватыі — тут знаходзяцца будынак парлямэнту, дом Ураду Харватыі, Канстытуцыйны суд Рэспублікі Харватыі. Таму выраз «Маркаў торг» (Markov trg) нярэдка, у прыватнасьці ў журналістыцы, ўжываецца ў Харватыі ва ўскосным сэнсе — як эўфэмізм ключавых органаў харвацкай палітыкі.
Апошняя рэканструкцыя пляцу праходзіла ў 2006 годзе, тады пляц забрукавалі гранітам.
З жніўня 2005 году Ўрад краіны забараніў грамадзкія сходы на пляцы Сьв. Марка.