Мыс Добрай Надзеі
Каардынаты: 34°21′29″ пд. ш. 18°28′19″ у. д. / 34.35806° пд. ш. 18.47194° у. д.
Мыс Добрай Надзеі (па-афрыкаанс: Kaap die Goeie Hoop, па-нідэрляндзку: Kaap de Goede Hoop, па-партугальску: Cabo da Boa Esperança, па-ангельску: the Cape of Good Hope) — скалісты мыс, які разьмешчаны на атлянтычным узьбярэжжы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі на Капскай паўвысьпе. Мыс знаходзіцца за 50 кілямэтраў ад Кейптаўну.
Шырока распаўсюджанае меркаваньне, што гэты мыс зьяўляецца паўднёвай канцоўкай Афрыкі ды падзяляе акіяны на Атлянтычны ды Індыйскі. Аднак насамрэч паўднёвым пунктам Афрыкі зьяўляецца мыс Ігольны, што знаходзіцца каля 150 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад мысу Добрай Надзеі. Памылка пайшла з прычыны таго, што падчас вандраваньня па моры ўздоўж узьбярэжжа Афрыкі ад экватару, мыс зьяўляецца своеасаблівай псыхалягічнай адзнакай, калі зьмяняецца курс у паўднёвым кірунку. Таму мыс Добрай Надзеі стаў галоўным пунктам адліку адлегласьці падчас усталяваньня гандлёвых шляхоў з Брытанскай Індыяй.
Дзякуючы свайму важнаму разьмяшчэньню, на працягу многіх гадоў мыс Добрай Надзеі сярод маракоў называўся проста Мыс.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1488 року мыс Добрай Надзеі быў адкрыты мораплаўцам Барталамеў Дыяшам, які даў мысу назву — «Мыс штормаў». Аднак пазьней партугальскі кароль Іяан II перайменаваў мыс, спадзяючыся на тое, што быў адкрыты марскі шлях у Індыю (вядома, так і атрымалася). У 1497 року Вашку да Гама, абгінуў мыс ды апынуўся першым з эўрапейцаў, хто трапіў у Індыйскі акіян.
Легенда
рэдагавацьМыс Добрай Надзеі паводле легенды зьяўляецца домам для «Лятучага галяндзца», які быў асуджаны на адвечнае бадзяньне. Для каманды карабля, які спаткае «Лятучага галяндзца», гэтая сустрэча стане прадвесьцем хуткага скананьня.