Плоцевае парушэньне
Плоцевае парушэньне — парушэньне плоцевага разьвіцьця ў выглядзе яго адсутнасьці, затрымкі або заўчаснага плоцевага высьпяваньня, анамаліі разьвіцьця плоцевых органаў і гермафрадытызму.
Плоцевае парушэньне | |
Спэцыяльнасьць | сэксапаталёгія |
---|---|
Віды | гермафрадытызм, плоцевыя разлады, імпатэнцыя і плоцевыя адхіленьні |
Лячэньне | псыхатэрапія, хірургія |
Лекі | гарманальныя |
Плоцевае парушэньне ў Вікісховішчы |
Пры адсутнасьці другасных плоцевых прыкметаў у хлопцаў і дзяўчынаў 15-17 гадоў стан плоцевага разьвіцьця ацэньваецца як паталягічны. Бывае заўчаснае плоцевае высьпяваньне, калі другасныя плоцевыя прыкметы зьяўляюцца раней як у 10 гадоў. Анамаліі разьвіцьця вонкавых і ўнутраных плоцевых органаў выяўляюцца ў раньнім дзяцінстве, часам спалучаюцца з заганамі разьвіцьця іншых органаў, асабліва мочавывадных шляхоў. У лячэньні спалучаюць псыхатэрапію, гарманальныя лекі і хірургію. Да ліку плоцевых парушэньняў таксама адносяць: плоцевыя разлады, функцыянальныя парушэньні (анаргазьмія, вагінізм, гіпэрсэксуальнасьць і імпатэнцыя), плоцевыя адхіленьні і паталягічную накіраванасьць плоцевай цягі (заафілія, мазахізм, пэдафілія і садызм). Іх вывучаюць у сэксапаталёгіі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Палавыя парушэньні // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 533. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |