Плач Єремії

украінскі рок-гурт

«Плач Єремії» (па-беларуску: Плач Ераміі) — украінскі рок-гурт, створаны ў лютым 1990 у Львове. Адзін з найвызначнейшых украінскіх рок-гуртоў, найбольшай папулярнасьцю карыстаецца ў Заходняй Украіне, дзе лічыцца культавым. Атрымаў мноства нацыянальных узнагародаў у намінацыі рок-музыкі.

Плач Єремії
Гады з 1990
Краіна
Месца ўтварэньня Украіна Украіна Львоў
Мова украінская
Жанр сьпеўная паэзія
панк-рок
джаз-рок
Былыя ўдзельнікі
  • Аляксандар Камянецкі
  • Алег «Белы» Шаўчэнка
  • Міраслаў Калітоўскі
  • Віктар Майскі
  • Аляксандар Марока
  • Андрэй Партыка
  • Алекса Пахолкіў
  • Аліна Лазоркіна
  • Тацьцяна Лупій
plach-jeremiji.org.ua

Мінуўшчына

рэдагаваць

«Плач Єремії» на пачатку 1990 заснаваў Тарас Чубай, які тады выступаў у складзе музычнага тэатру «Не журись», разам са сваім калегам Усеваладам Дзячышыным, зь якім яны разам выступалі з 1985 року ў гурце «Циклон». У першы склад гурту ўвайшлі таксама гітарыст Алег «Белы» Шаўчэнка, бубнач Мірон Калітоўскі, арфістка Аліна Лазоркіна і віялянчэліст Алекса Пахолкіў. Свой першы выступ гурт правёў на сцэне таго ж самага тэатру «Не журись». Назва гурту ўзятая з паэзіі Рыгора Чубая, Тарасавага бацькі.

У 1991 року на фэсьце «Червона рута» ў Запарожжы «Плач Єремії» атрымаў другое месца ў жанры рок-музыкі (першае месца не было прысуджанае нікому). У 1993 році на міжнародным фэстывалі «Марыя» (Трускавец) гурт сабраў усе магчымыя ўзнагароды — спэцыяльны прыз журы, прыз за найлепшую песьню («О хто ты, хто…»), прыз глядацкіх сымпатыяў.

Першы афіцыйны альбом гурту — «Двері, котрі насправді є» — быў запісаны ў 1993. Па выніках року «Плач Єремії» прызнаны найлепшым канцэптуальным рок-гуртом краіны. На пачатку 1995 пабачыў сьвет другі альбом «Най буде все як є». Дзякуючы гэтай працы ўлетку наступнага року «Плач Єремії» атрымаў «Залатую Жар-птушку» Таўрыйскіх гульняў у намінацыі «Найлепшы рок-гурт Украіны».

У 1998 на CD выйшла складанка найлепшых песьняў гурту — «Добре», а ўвосениі 99-га выйшлі максі-самотнікі «Я піду в далекі гори» і «Як я спала на сені». У 1999—2000 Чубай, які пераехаў у Кіеў, запісаў альбом калядак «Наше Різдво» і альбом сьпеваў ваяроў АУН-УПА «Наші партизани».

У сьнежні 2002 року быў выдадзены CD-зборнік найлепшых запісаў гурту «Рок-легенди України — Плач Єремії». У лістападзе 2003 Тарас Чубай выдаў плытку «Світло і Сповідь», у запісе якой узялі ўдзел акрамя «Плачу Єремії» таксама камэрны аркестар «Віртуозы Львову».

Песьні «Плачу Ераміі» — гэта ўнікальная зьява ўкраінскай музыкі, якую цяжка выказаць словамі. Гэта пераважна сур’ёзныя, філязофскія тэксты, якія выконваюцца пад акампанэмэнт рок-гурту. Музыка ў песьнях часам гучыць жорстка, з часам пераходзіць у спакойныя баляды, а празь нейкі час зноўку выбухае, перапоўненая эмоцыямі. Усё гэта і надае сьпевам асаблівы, «львоўскі» калярыт.

Папулярная ў народзе песьня «Вона» (бел. Яна́) прызнаная «Самым запамінальным украінскім гітом апошняй чвэрці XX стагодзьдзя» паводле апытаньня чытачоў @music[1].

  • Тарас Чубай — сьпеў, гітара, струнныя інструмэнты
  • Усевалад Дзячышын — бас
  • Юрко Дуда — клявішныя, труба
  • Андрэй Надольскі — ударныя
Былыя ўдзельнікі
  • Аляксандар Камянецкі — ударныя
  • Алег «Белы» Шаўчэнка — гітара
  • Міраслаў Калітоўскі — ударныя
  • Віктар Майскі — гітара
  • Аляксандар Марока — гітара
  • Андрэй Партыка — гітара
  • Алекса Пахолкіў — віялянчэль
  • Аліна Лазоркіна — арфа
  • Тацьцяна Лупій — пэркусія

Дыскаграфія

рэдагаваць

Складанкі

рэдагаваць

Міні-альбомы

рэдагаваць

Самотнікі

рэдагаваць

Іншыя альбомы

рэдагаваць
  1. ^ Мила Кравчук. (18 красавіка 2008) Хит 'Плача Єремії' — визитка украинской музыки (укр.) @music Праверана 18 сакавіка 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць