Плаешць

места ў жудцы Прахава (Румынія)

Плае́шць (па-румынску: Ploiești) — горад у цэнтры Румыніі. Месьціцца за 56 кілямэтраў ад Бухарэсту. Горад зважаецца важным транспартным вузлом, які злучае сталічны рэгіён з Трансыльваніяй і Малдовай.

Плаешць
рум. Ploiești
Плаешць
Герб Плаешцю Сьцяг Плаешцю
Дата заснаваньня: 1596
Краіна: Румынія
Гістарычная вобласьць: Валахія
Жудзец: Прахова
Кіраўнік: Андрэй Валасевіч[d][1]
Плошча: 58,28 км²
Вышыня: 160 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: (+40) 02 44
Паштовы індэкс: 100 008
Нумарны знак: PH
Геаграфічныя каардынаты: 44°56′28″ пн. ш. 26°1′21″ у. д. / 44.94111° пн. ш. 26.0225° у. д. / 44.94111; 26.0225Каардынаты: 44°56′28″ пн. ш. 26°1′21″ у. д. / 44.94111° пн. ш. 26.0225° у. д. / 44.94111; 26.0225
Плаешць на мапе Румыніі
Плаешць
Плаешць
Плаешць
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Сайт (рум.)

Гісторыя

рэдагаваць

Плаешць упершыню зьявіўся ў дакумэнтах у XVI стагодзьдзі падчас панаваньня князя Валахіі Міхая Адважнага. Росквіт места як цэнтар гандлю і рамеснай вытворчасьці назіраўся ў XVII—XVIII стагодзьдзяў. Дарога, якая злучае Плаешць з Брашовам, была адкрытая ў 1864 годзе, а чыгунка зьявілася ў месьце ў 1882 годзе. Многія школы і шпіталі датуюцца таксама гэтым часам.

 
Нафтаперапрацоўчы завод у Плаешці, які гарыць пасьля налёту бамбавікоў B-24 Liberator за час апэрацыі «Прыліўная хваля» ў 1943 годзе.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя рэгіён Плаешця быў адным зь вядучых сусьветных месцаў здабычы і перапрацоўкі нафты. Браты Мэхэдынцяну пабудавалі першы ў сьвеце буйны нафтаперапрацоўчы завод[2] у Плаешці ў 1856—1857 гадах. Гісторыя таксама памятае горад як сталіца самазванай Рэспублікі Плаешць, падчас кароткачасовага паўстаньня 1870 году супраць румынскай манархіі. За часам Першай сусьветнай вайны здабыча нафты ў Плаешці стала мішэньню для краінаў Антанты. Гэтак у 1916 годзе адбылося ўварваньне ў Румынію, калі ў выніку апэрацыі брытанскай арміі пад камандаваньнем палкоўніка Джона Грыфітса была зьнішчаная здабыча і ліквідаваная большая частка інфраструктуры нафтавай прамысловасьці[3].

Не зважаючы на тое, што горад быў моцна пашкоджаны пасьля землятрусу ў лістападзе 1940 году, мясцовыя прадпрыемствы сілкавалі нацысцкую Нямеччыну палівам цягам большай часткі Другой сусьветнай вайны. Хаўрусьнікік неаднаразова бамбавалі Плаешць у гэты час[4]. Гэтак масаваны налёт быў зроблены 1 жніўня 1943 году, калі амэрыканскія вайскова-паветраныя сілы зьдзейсьнілі апэрацую «Прыліўная хваля», учынілі вялікія страты немцам, пашкодзілі вытворчасьць і зрабілі істотныя затрымкі. Войскі савецкай Чырвонай арміі захапілі Плаешць 24 жніўня 1944 году. Па вайне новы камуністычны рэжым Румыніі нацыяналізаваў нафтавую прамысловасьць, якая ў значнай ступені належала прыватным асобам, і зрабіў вялікія інвэстыцыі ў нафтавую прамысловасьць у спробе мадэрнізаваць краіну і аднавіць шкоду, нанесеную вайной.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць