Песевічы

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Песевічывёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Песевічы ўваходзяць у склад Лелюкінскага сельсавету.

Песевічы
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Лелюкінскі
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231339
Геаграфічныя каардынаты: 53°52′47″ пн. ш. 26°3′47″ у. д. / 53.87972° пн. ш. 26.06306° у. д. / 53.87972; 26.06306Каардынаты: 53°52′47″ пн. ш. 26°3′47″ у. д. / 53.87972° пн. ш. 26.06306° у. д. / 53.87972; 26.06306
Песевічы на мапе Беларусі
Песевічы
Песевічы
Песевічы

Гісторыя

рэдагаваць

У сярэдзіне XVII стагодзьдзя вёска ў Дудзкім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводзтва. У 1789 г. 8 дымоў, 2 валокі зямлі, уласнасьць Зяньковічаў.

У 2-й палове XIX—пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 45 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Лугамавічы Мілеўскай. У 1897 г. 30 двароў, 223 жыхары, у 1909 г. 32 двары, 204 жыхары, 188 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Лугамавіцкай воласьці Валожынскага павету Навагрудзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 35 двароў, 157 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (46 двароў, 231 жыхар) у Чапунскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 26 чэрвня 1941 г. да 8 ліпеня 1944 г. акупаваная нямецкімі захопнікамі. У час вайны была спалепа.

У 1948 годзе адкрыта пачатковая школа. У 1950 г. арганізаваны калгас «Маладая гвардыя». 3 1954 г. у калгасе «17 верасня». 3 16.7.1954 году ў Лежневіцкім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. 3 1986 г. у калгасе «Савецкая Беларусь» і ў Лелюкінскім сельсавеце. У 1970 г. 145 жыхароў.Цяпер у складзе калгаса «Лежневічы».

У 1999 годзе 25 двароў, 49 жыхароў.

Літаратура

рэдагаваць